24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Этна-Масленіца

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае дзяцей і дарослых на мерапрыемства «Масленіца», якое адбудзецца 17 сакавіка з 12:00 да 16:00  
Надыходзіць час зіму праважаці ды вясну вітаці! Масленічныя абрады і дзеянні адбываліся і з мэтаю набліжэння зімы, і забеспячэння аховы і дабрабыту сям’і.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх на традыцыйнае мерапрыемства «Масленіца».

Святочная праграма  пройдзе з 12 да 16 гадзін. Маленькія наведвальнікі ўбачаць цудоўцыя прадстаўленні традыцыйнага тэатра «Батлейка», пабавяцца ў зімовыя гульні і забавы на дзяцячай гульнёвай пляцоўцы. Дарослыя прымуць удзел у гульбішчах з конкурсамі, гульнямі і атракцыёнамі. Смелыя і актыўныя змогуць дастаць смачны  прыз з Масленічнага слупа.

Запрашаем усіх паўдзельнічаць ў традыцыйных эпізодах: «Вываз бабкі-павітухі», «Абыход хат», «Абракальны абрад» (абрад пазбаўленне ад асабістых праблемаў і грахоў), разам з фальклорнымі калектывамі паспяваць і патанчыць пад народную музыку, урачыста спаліць пудзіла Марэны.

Абвяшчаецца традыцыйны конкурс «Масленічная лялька-2013». Матэрыял і памеры лялек залежаць толькі ад фантазіі творцаў! Пераможцаў чакаюць прызы! Умовы конкурса на сайце etna.by.

УПЕРШЫНЮ гандлёвая марка «Простоквашино» – наш партнёр – для ўсіх наведвальнікаў правядзе дэгустацыйную і забаўляльную праграму і прадставіць  прызы для актыўных удзельнікаў масленічных забаў!

Пад час мерапрыемства «Масленіца» кожны зможа пазнаёміцца з экспазіцыяй музея, зрабіць незабыўныя фотаздымкі, а за дадатковую плату набыць сувеніры ад народных майстроў і падсілкавацца ў Карчме.

Кошт квіткоў – 30 000 руб.,
для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 16.20. Каса працуе  з 10.00 да 15.20.

Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка,паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства.

Як нас знайсці?
Музей  знаходзіцца  ў  4-х км  ад  МКАД  за  аўтарынкам «Малінаўка» за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі, Чыкі.

Расклад руху: 
аўтобус № 203- 9:15; 12:00;15.50 - на тэрыторыю музея
аўтобусы № 262, 363, 277, 325, 357 - 9:40; 10:00; 10:25;  11:40;
12:20; 14:15;14:40;14.55;16:05 - да прыпынку «Музей».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно