24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў літаратурных конкурсаў «130 прысвячэнняў Песняру» і «Прысвячаем Коласу»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

29 студзеня 2013 года а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласаадбудзецца ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў літаратурных конкурсаў «130 прысвячэнняў Песняру» і «Прысвячаем Коласу», прымеркаваных да юбілею народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

У літаратурным конкурсе «130 прысвячэнняў Песняру», які быў абвешчаны 1 красавіка 2012 года, прынялі ўдзел не толькі прафесійныя мастакі слова, але і пачынаючыя літаратары. Так, на конкурс былі прынятыя работы з розных рэгіёнаў Беларусі, якія былі падзелены ў залежнасці ад жанравай спецыфікацыі на прозу і паэзію.

Дзіцячы літаратурны конкурс «Прысвячаем Коласу» быў абвешчаны на пачатку навучальнага года (1 верасня 2012 г.). Школьнікі з усёй Беларусі дасылалі на конкурс творы, прысвечаныя Якубу Коласу.

Журы ў складзе Міколы Маляўкі (лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, паэт, старшыня журы), Зінаіды Камароўскай (лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, дырэктар музея Якуба Коласа), Таццяны Сівец (галоўны рэдактар газеты «ЛіМ», паэтэса), Раісы Баравіковай (лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, пісьменніца) вызначыла пераможцаў у намінацыях “Паэзія” і “Проза”.

У святочным мерапрыемстве прымуць удзел члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія напісалі свае прысвячэнні Песняру: Уладзімір Мазго, Ірына Тулупава, Анатоль Зэкаў, Таццяна Сівец, Віктар Шніп, Васіль Макарэвіч, Навум Гальпяровіч, Дзмітрый Пятровіч, Іна Фралова, Дзмітрый Дземідовіч, Мікола Маляўка, Яніна Жабко, Сяргей Давідовіч, Казімір Камейша.
Перад гасцямі і ўдзельнікамі конкурсу выступіць малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч, а таксама гурт мастацкай самадзейнасці Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

Ласкава запрашаем у Дом Якуба Коласа!

Наш адрас: г.Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Тэлефоны для даведак: 284-17-02; 284-05-55

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно