24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу «Гуляй, зіма, твая часіна!..»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

18 студзеня а 15 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу навагодніх пасланняў школьнікаў Беларусі да Якуба Коласа «Гуляй, зіма, твая часіна!..»

Напрыканцы юбілейнага года 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа музей паэта  абвясціў літаратурны конкурс творчых работ для  вучняў сярэдніх школ Беларусі.  Мэтай конкурсу стала  выхаванне любові і цікавасці дзяцей да беларускай літаратуры і культуры, папулярызацыя творчасці Якуба Коласа, выяўленне, падтрымка і заахвочванне таленавітых школьнікаў. Па ўмовах конкурсу лаўрэаты атрымаюць дыпломы, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі.

Конкурс праходзіў з 7 снежня 2012 года па 10 студзеня 2013 года. На адрас журы прыйшлі дзесяткі работ з розных рэгіёнаў Беларусі, асноўная іх тэматыка – уражанні ад зімовых канікулаў, кранальныя дзіцячыя мары пра свае планы на будучае жыццё, самыя сарэдэчныя і шчырыя просьбы да дзядулі Якуба. Творы дзяцей ацэньваліся па двух асноўных узроставых катэгорыях: “Творчыя работы малодшых школьнікаў 1-3 кл.” і “Творчыя работы школьнікаў 4-5 кл.”.

У журы былі запрошаны вядомыя беларускія паэты і дзеячы культуры -- Уладзімір Ліпскі – старшыня журы, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, Зінаіда Камароўская – дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Анатоль Бутэвіч – намеснік Старшыні рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міхась Пазнякоў – старшыня Мінскага гарадскога аб’яднання ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Алена Масла – галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”.

Па рашэнні журы лаўрэатамі конкурсу «Гуляй, зіма, твая часіна!..» сталі:

У катэгорыі «Творчыя работы малодшых школьнікаў 1-3 кл.»

1 месца – Лукашэнка Дар’я (2А), гімназія №16 г.Мінска, Лукашэнка Настасся (3В), гімназія №16 г.Мінска
2 месца – Клікуноў Алесь (2Б), гімназія №2 г.Мінска
3 месца - Мядзведзеў Ярамір (2А), гімназія №16 г.Мінска

У катэгорыі «Творчыя работы школьнікаў 4-5 кл.»:

1 месца - Краўанка Максім (5А), гімназія №30 г.Мінска
2 месца - Кошкін Уладзімір (5Б), гімназія №2 г.Мінска
3 месца - Казак Юлія (4Б), СШ №34 г.Мінск, Анікевіч Уладзіслаў (5А), СШ №34 г.Мінска

Акрамя таго, у кожнай з катэгорый былі вызначаны заахвочвальныя  намінацыі, пераможцы якіх будуць агучаны падчас урачыстай цырымоніі падвядзення вынікаў.

Для ўдзельнікаў і пераможцаў конкурса музей падрыхтаваў святочны канцэрт з удзелам Музейнага дзеда Мароза і Снягурачкі, дзіцячых мастацкіх калектываў, з пажаданнямі да Новага года ад сям’і і нашчадкаў Якуба Коласа выступіць малодшы сын паэта Міхась Міцкевіч. Маленькіх наведвальнікаў чакаюць цікавыя конкурсы і гульні, цікавае падарожжа па музейнай экспазіцыі.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі пакінуць пажаданні музею і ва ўрачыстай убстаноўцы створаць памятную сімвалічную  кнігу са сваімі творчымі работамі для перадачы ў фонды музея Якуба Коласа.

Сардэчна запрашаем!

Час правядзення: 18 студзеня (пятніца), 15:00.

Месца правядзення:
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (г. Мінск, вул Акадэмічная, 5).

Тэлефон для даведак:  284-05-55, 284-17-02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно