24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Дэмбельскі альбом Францішка Скарыны

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Пасля 6-гадовага маўчання, гомельскі пустэльнік і Тэзей беларускага постмадэрнізму Сяргей Балахонаў выпусціў новую кнігу прозы «Зямля пад крыламі Фенікса».

З гэтае нагоды, 19 студзеня ў кнігарні логвінаЎ адбудзецца прэзентацыя кнігі, падмацаваная  магутным усходнебеларускім дэсантам.

У імпрэзе, акрамя аўтара, будуць удзельнічаць:
бард Андрэй Мельнікаў
літаратуразнавец Аксана Бязлепкіна
пісьменніца Анка Упала
рэдактар кнігі Аўген Касцюшка

Вядоўца – Ігар Бабкоў

А ў дадатак Сяргей Балахонаў выканае колькі песняў а капэла.

Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а), Пачатак а 19. Уваход – вольны.


Трохі пра кнігу. Думаеш ты ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх старгоддзях птушка Фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбэльскім альбоме? Як адзначалі старадаўнія літвіны сваё вяртанне з Месяца? Дарадца ў гэтых пытаннях – кніга Сяргея Балахонава. Чытайце! Здзіўляйцеся! Спрачайцеся!
Кніга  «Зямля пад крыламі Фенікса» уваходзіць у лонг-ліст прэміі імя Гедройца за найлепшую прозу 2012 года.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно