24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя трэцяга тома энцыклапедыі «Культура Беларусі»

Описание

27 снежня 2012 года у 16.00 у краме «Прэзентацыя» (пр. Пераможцаў, 51/1) у межах акцыі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь «Вялікія калядныя сустрэчы з кнігай» адбудзецца прэзентацыя трэцяга тома энцыклапедыі «Культура Беларусі».

«Беларусы зрабілі вялікі ўнёсак у сусветную скарбніцу культуры на тэатральнай, паэтычнай, мастацкай і іншых нівах. Гэта адчуваецца адразу, як адкрываеш кнігу. Пад вокладкай у алфавітнай паслядоўнасці (літары «Г»—«Ж») размешчаны артыкулы пра знакамітых беларусаў (Ніл Гілевіч, Фёдар Дастаеўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч), вядомыя творы мастацтва (напрыклад, унікальныя дываны маляваныя, якія ўзгадваюцца на Беларусі ўжо ў канцы 19 ст., дубровенскія ручнікі), старадаўнія беларускія народныя танцы, строі, а таксама пра нашу архітэктурную спадчыну (Гервяцкі касцёл, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Жыровіцкі манастыр,) і шмат іншага. «Культура Беларусі» — першае выданне, у якім можна знайсці інфармацыю па народных, заслужаных, узорных аматарскіх калектывах Рэспублікі Беларусь», — кажа Таццяна РОСЛІК, загадчыца галіновай рэдакцыі «Літаратура і Мастацтва» выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі».

Пад час прэзентацыі з дакладам выступіць рэдактар энцыклапедыі Дар’я СУША, якая распавядзе пра працу над трэцім томам «Культуры Беларусі», падрабязна раскажа пра тэмы, узнятыя на старонках выдання. Этнахарэограф, даследчык танцавальнай культуры беларусаў Мікола КОЗЕНКА правядзе майстар-клас па народных танцах. Яму ў гэтым дапамогуць удзельнікі фальклорнага калектыву «МІЛАВІЦА» Цэнтру дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Кастрычніцкага раёна горада Мінска і музыканты Аляксей КРУКОЎСКІ (акардыён) і Вераніка АНЦІЛЕЎСКАЯ (скрыпка).

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне 284-14-86.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно