24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Падвядзенне вынікаў творчага літаратурнага конкурса

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

12 снежня а 17:00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца падвядзенне вынікаў творчага літаратурнага конкурса «Якуб Колас з намі ў ХХІ стагоддзі» сярод студэнтаў БДУ.

Творчасць народнага паэта Якуба Коласа – адна з самых адметных старонак у гісторыі айчыннай літаратуры. Беларускі класік, ён заўсёды дбаў пра выхаванне юных талентаў: ліставаўся з маладымі празаікамі і паэтамі, даваў ім неацэнныя парады, наведваў творчыя сустрэчы з моладдзю. Літаратурная спадчына Якуба Коласа з’яўляецца прыцягальнай і для сённяшняга маладога пакалення. На працягу юбілейнага, 130-га года са Дня нараджэння Песняра, года адбыўся шэраг творчых конкурсаў пад агульнай назвай «Якуб Колас з намі ў ХХІ стагоддзі» сярод студэнтаў філалагічнага, юрыдычнага факультэтаў, факультэта міжнародных адносін і Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Заснавальнікамі творчага спаборніцтва з’яўляюцца Фундаментальная бібліятэка БДУ, Саюз жанчын БДУ, а таксама Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

Пераможцамі літаратурнага турніра і конкурса творчых работ сталі 17 студэнтаў, якія атрымаюць узнагароды ў Доме Якуба Коласа.

Святочнае мерапрыемства наведаюць супрацоўнікі фундаментальнай бібліятэкі БДУ, прадстаўнікі «Саюза жанчын», дэканы вышэй згаданых факультэтаў, а таксама ганаровыя госці – пісьменнік Анатоль Зэкаў і малодшы сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч.

Сардэчна запрашаем!

Час правядзення:
12 снежня (серада), 17:00.
Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа г. Мінск, вул Акадэмічная, 5.
Тэлефон для даведак: (017) 284-17-02.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно