24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі Таццяны Дзмітрыеўны Арловай «Театральная критика нового времени»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

12 снежня а 16 гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі Таццяны Дзмітрыеўны Арловай «Театральная критика нового времени».
«Театральная критика нового времени» – гэта своеасаблівы вучэбны дапаможнік для тых, хто хоча навучыцца пісаць пра тэатр. Жывая гісторыя беларускай тэатральнай культуры прадстаўлена партрэтамі акцёраў і рэжысёраў, рэцэнзіямі на спектаклі, эсэ і навуковымі артыкуламі. Кніга з'яўляецца не толькі вучэбным дапаможнікам для студэнтаў, яе з задавальненнем прачытаюць усе, хто цікавіцца кіно і тэатрам.

«Гісторыя тэатра ў асобах», «Гісторыя тэатра ў спектаклях», «Гісторыя тэатральнай крытыкі ў жанрах», «Гісторыя пра тое, як аб'ядналіся тэатр і журналістыка» – такія раздзелы ўключае новая кніга вядомага тэатральнага крытыка і педагога Таццяны Арловай. Аўтар стварыла яе на аснове ўласных публікацый.

Таццяна Арлова – доктар філалагічных навук, прафесар Інстытута журналістыкі БДУ. Нарадзілася ў Маскве ў 1935 годзе. Скончыла аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працавала ў газеце «Знамя юности» і Беларускай савецкай энцыклапедыі. Пасля заканчэння аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства АН БССР з 1972 года працуе на факультэце журналістыкі БДУ. Таццяна Дзмітрыеўна – лаўрэат прэміі імя Кандрата Крапівы, аўтар 14 кніг, сярод якіх: «Театральная журналистика», «Учитель Д. А. Орлов» і іншыя.

Тэл. для даведак: 293-29-80, 293-27-67.
Е-mail: pr@nlb.by                                                            

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно