24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

«У кожнай песні свае тоны…»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«У кожнай песні свае тоны…»
1 снежня 2012 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае усіх удзельнікаў сталічнага праекта  “Музейныя лабірынты”, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Камунікацыйнае агенцтва АГТ-Беларусь, а таксама усіх аматараў беларускай літаратуры, музыкі, народных традыцый на святочная імпрэзу “У кожнай песні свае тоны…”.

Мерапрыемства пачнецца а 14 гадзіне святочнай праграмай ад удзельнікаў міжнароднай асацыяцыі гістарычнага танца – гурта “Гістрыён”, які займаецца аднаўленнем народных і прыдворных танцаў Сярэднявечча і Рэнесанса. Наведвальнікі музея будуць мець магчымасць пабачыць старажытныя  народныя танцы, а таксама паўдзельнічаць у іх у рамках майстар-класа, які рыхтуюць удзельнікі гурта. 

А 16 гадзіне  адбудзецца выступленне Кацярыны Ваданосавай і гурта “Alta Mente”). Alta mente –лацінскі выраз, які ў перакладзе азначае “ў глыбіні душы”.
Госці музея будуць мець магчымасць патрапіць на выстаўку-кірмаш хэндмэйда ад лепшых сталічных майстрыц, якія гатовыя раскрыць некаторыя сакрэты сваёй працы. Свае непаўторныя работы прадставіць Яўгенія Захарчанка (выраб з тканіны традыцыйных беларускіх лялек), Ніка Янкоўская ( аксэсуары, біжутэрыя, сувеніры), Ірына Коўцік (упрыгожванні з бісеру, вязаныя цацкі), Лізавета Лукашэвіч (аўтарскія сумкі, аксэсуары, цацкі).У наведвальнікаў будзе магчымасць не толькі пабачыць і набыць эксклюзіўныя вырабы, але і самім паўдзельнічаць у творчым працэсе.

Шчыра запрашаем усіх удзельнікаў праекта “Музейныя лабірынты”, а таксама усіх, хто пажадае цікава і карысна правесці час у Доме Якуба Коласа.

Пачатак у 14.00.
Наш адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5. Тэл. 284 17 02. 
Афіцыйны сайт музея: www.yakubkolas.by, e-mail: muzeykolas@yandex.ru.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно