24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Презентация изданий Антона Мироновича

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

20 лістапада 2012 года а 15 гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пройдзе круглы стол па пытаннях вывучэння кніжнай культуры праваслаўнай царквы ў Беларусі, а таксама прэзентацыя найноўшых выданняў вядомага беларускага гісторыка з Польшчы, прафесара Беластоцкага ўніверсітэта Антонія Мірановіча.

Мерапрыемства, якое рэалізуецца ў межах Года кнігі, арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі пры падтрымцы Культурнага цэнтра Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

Кніжная культура праваслаўнай царквы ў Беларусі вызначаецца вялікім багаццем і разнастайнасцю. Створаныя на працягу многіх стагоддзяў існавання хрысціянства на нашых землях кніжныя помнікі маюць выключнае значэнне для айчыннай культуры.

Антоній Мірановіч займаецца даследаваннем беларуска-расійска-польскіх узаемасувязей, гісторыяй праваслаўнай царквы ў Польшчы, Беларусі і Расіі, вывучае культуру беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. З’яўляецца членам Прэзідыўма Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Польска-расійскай гістарычнай камісіі Польскай акадэміі навук, Міжнароднай камісіі гісторыі Царквы Польскай Акадэміі навук, Усходнеславянскай камісіі Польскай акадэміі навук у Кракаве.

Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя выданняў прафесара А. Мірановіча, якія прысвечаны гісторыі праваслаўнай царквы на Беларусі, а таксама круглы стол з удзелам беларускіх навукоўцаў. Прафесар Мірановіч перадасць у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі частку свайго навуковага архіва.


Тэл. для даведак: 293-27-22, 293-27-67
E-mail: pr@nlb.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно