Афіша кнігарні логвінаЎ
9 кастрычніка (аўторак)
Людміла Рублеўская за прылаўкам кнігарні логвінаЎ
Спадарыня Людміла падпіша свае апошнія кнігі: раманы “Сутарэнне Ромула” і перавыданне рамана “Сэрца мармуровага анёла”, параіць вартыя для прачытання кнігі, ды распавядзе, што цікавага і новага ў літаратурным свеце.
Працоўная змена з 19-00 да 20-00. Уваход – вольны.