24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Рэспубліканскае свята паэзіі і песні «Я сэрцам пісаў сваю кожную песню…»

Описание

15 верасня 2012 года ў Мядзелі адбудзецца Рэспубліканскае свята паэзіі і песні “Я сэрцам пісаў сваю кожную песню…”, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

Распачнецца свята а 10-й гадзіне ўскладаннем кветак да магілы Максіма Танка (в.Новікі, Мядзельскі раён). Затым святочныя мерапрыемствы пройдуць у г.Мядзел. Сярод іх – цырымонія адкрыцця камня ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка, адкрыццё выставы па выніках фотапленэра “Дарогамі Максіма Танка” і выставы кветкавых кампазіцый па матывах твораў паэта Максіма Танка, прэзентацыя кнігі “Усё жыццё я не любіў растанняў…”, пленэр выхаванцаў Цэнтра дзіцячай творчасці, выступленне дзіцячых фальклорных калектываў, прэзентацыя газеты “Нарачанская зара”, кірмаш-продаж прадукцыі гандлёвых прадпрыемстваў горада і раёна, выстава-кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і промыслаў з майстар-класамі, кніжная выстава, прысвечаная Году кнігі, літаратурна-мастацкая гасцёўня “Шчаслівы, што пяю цябе, Радзіма…”, прэзентацыі беларускіх выдавецтваў, часопісаў, газет, сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі, выступленні мастацкіх калектываў Мядзельскага раёна, а таксама выступленні паэтаў і пісьменнікаў мінскай вобласці.

У свяце прымаюць удзел паэты, пісьменнікі, даследчыкі (Мікалай Чаргінец, Генадзь Пашкоў, Мікола Мятліцкі, Мікола Шабовіч, Дзмітрый Пятровіч, Мікола Мікуліч, Віктар Шніп, Алесь Бадак, Таццяна Сівец, Анатоль Бутэвіч, Вячаслаў Рагойша); спевакі і артысты (Марыя Захарэвіч, Алег Сямёнаў, Надзея Мікуліч, Дзмітрый Качароўскі, ансамбль “Грамніцы”, вакальны калектыў “Верасень”) і інш.

Арганізатары свята:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Праграма свята

в. Новікі, Мядзельскі раён
10.00 “Час прыспеў пакланіцца мяжы…” Ускладанне кветак да магілы Максіма Танка

г. Мядзел, вул.17 верасня,1
11.30   Цырымонія адкрыцця каменя ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка

Цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка
12.00 Адкрыццё выставы па выніках Міжнароднага фотапленэра “Дарогамі Максіма Танка”

г. Мядзел, вул.1 мая
12.00 “Сапраўдны смак хлеба” Кірмаш-продаж прадукцыі гандлёвых прадпрыемстваў горада і Мінскай вобласці

г. Мядзел, пл Леніна
12.00 “Калі вобраз загаворыць моваю жывой…” Выстава-кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і промыслаў з майстар-класамі.
Кніжная выстава, прысвечаная Году кнігі

Мядзельскі ГДК
12.30 Сустрэча з творчай групай хранікальна-дакументальнага фільма “Максім Танк”

Мядзельскі музей народнай славы
13.00 Прэзентацыя кнігі “Усё жыццё я не любіў растанняў…”

г. Мядзел, вул. Савецкая
13.00  “Мне пару крыл дало юнацтва” Пленэр выхаванцаў Цэнтра дзіцячай творчасці
Выступленне дзіцячых фальклорных калектываў
Прэзентацыя газеты “Нарачанская зара”

13.00 Літаратурна-мастацкая гасцёўня “Шчаслівы, што пяю цябе, Радзіма…”
Прэзентацыя беларускіх выдавецтваў, часопісаў, газет
Сустрэча пісьменнікаў з чытачамі

Амфітэатр
13.00 Выступленне мастацкіх калектываў Мядзельскага раёна
Выступленне паэтаў і пісьменнікаў Мінскай вобласці

14.00 Урачыстае адкрыццё свята паэзіі і песні “Я сэрцам пісаў сваю кожную песню”

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно