Няхай ляціць вашая страла
5 чэрвеня ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) Уладзімір Арлоў прадставіць сваю новую кнігу “Пакуль ляціць страла. 100 пытаньняў пісьменьніку” (Серыя “Бібліятэка “Свабоды”). Пачатак а 18-30.
Уручэнне літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”
6 чэрвеня Таварыства Вольных Літаратараў уручае прэмію “Гліняны Вялес” за 2011 год. Лаўрэат - Аляксандр Лукашук з кнігай “Палёт матылька. Освальд у Менску” (Серыя “Бібліятэка “Свабоды”).
У імпрэзе возьме ўдзел Алесь Аркуш і Аляксандр Лукашук. Пачатак а 18-30. Кнігарня логвінаЎ на Незалежнасці 37а.
Прэзентацыя кнігі “Слоўнік Свабоды”
7 чэрвеня “Бібліятэка “Свабоды” святкуе сваё 10-годдзе і запрашае публіку на прэзентацыю новай кнігі “Слоўнік Свабоды”.
Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Пачатак а 18-30.