24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Праменад у парку мрояў

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

24 МАЯ — акурат у еўрапейскі дзень паркаў на сцэне Малой залы імя Р. Шырмы  адбудзецца нясумная музычна-паэтычная вандроўка са старымі і новымі знаёмцамі “ПРАМЕНАД У ПАРКУ МРОЯЎ”.

Музыканты ансамбля салістаў “КЛАСІК-АВАНГАРД” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Байдавым тыя мроі перакладуць на мову музыкі. Сама музыка, летуценная, рамантычная, ціхаі і  лёгка, пяшчотна і радасна распавядзе нам пра забытае жыццё старых паркаў, пра тое, якімі гукамі поўніліся алеі, сцежкі, паветра паважнага Нясвіжу...  Аб чым шапоцяць дрэвы старога саду Тадэвуша Касцюшкі, якія не раз былі сведкамі гераічнага і высокароднага шэсця паланезавых сугуччаў над зямлёй малой радзімы нацыянальнага героя … і ў гуках  якой мазуркі патаналі шчырыя прызнанні Адама Міцкевіча да  Марылі Верашчакі…

Абуджаць фантастычныя мроі-сны разам з музыкантамі “Класік-Авангарда”  будуць вядучая Святлена Немагай, рэжысёр Ірына Дубянецкая, танцавальны гурт “Гісторыка”, школа старадаўняга танца “Залаты двор” , спявак Чжань Юань  і чытальнік Максім Брагінец.                                                

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно