24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Вучнёўская навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

21 лютага 2020 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца І этап (чытанні) ІІ Вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!», прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.

У адпаведнасці з заяўленай тэмай Канферэнцыя праходзіць на трох секцыях: мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і краязнаўчай. Мэтай правядзення Канферэнцыі з’яўляецца абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, літаратуры і краязнаўства, наладжванне партнёрскіх адносін паміж Музеем як крыніцай навуковых даследаванняў і ўстановамі адукацыі.

У Канферэнцыі прымуць удзел навучэнцы VI-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці.

Партнёрамі Навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!» з’яўляюцца:

— Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы (філіял Дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі);

— Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа (філіял Дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі);

— Грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі»;

— Камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Дата правядзення: 21 лютага 2020 года.

Месца правядзення: Установа — Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13).

Адкрыццё канферэнцыі — 10.00. Пачатак рэгістрацыі — 9.30.

Даведкі па тэл.: 8 (017) 334-56-21

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно