24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Цыкл лекцый «100 гадоў з джазам»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Вы любіце джаз, хочаце пачаць знаёмства з джазам ?! Запрашаем вас на цыкл лекцый " 100 гадоў з джазам".

"Вытокi джазу"

У патрэбны момант і ў належны час. Чаму джаз паўстаў менавіта ў Паўночнай Амерыцы? І якім чынам белыя рабагандляры спрычыніліся да нараджэння найбольш яскравай музыкі ХХ стагоддзя? Што такое асноватворныя складнікі джазу на ягоным пачатковым перыядзе? Хто ж замовіў тую музыку?

"Традыцыйны альбо класiчны джаз"

Французскі гісторык джазу Юг Панасье сцвярджаў, што джаз скончыў існаванне пры канцы 30-х мінулага стагоддзя. У чым памыляўся даследчык? І які джаз мы маем права называць традыцыйным? Што агульнага ў джазу і публічных дамоў? Луі Армстранг, якога мы амаль не ведаем.

"30-ыя гады"

Дыскатэкі эпохі свінгу. Хто і што ігралі ў 30-я гады мінулага стагоддзя?  Вы можаце ўявіць такую дыскатэку, у якой адначасова адрываліся пад музыку біг-бэндаў да 10 тысяч чалавек?! Што дала джазу эпоха вялікіх аркестраў, якія імены засталіся ў гісторыі?

"Cучасны джаз 1 частка"

Ці магчыма называць бі-боп пачаткам сучаснага джазу, калі ен паўстаў яшчэ ў сярэдзіне 40-х мінулага стагоддзя? Джаз пакідае вялікія танцавальныя залы і пераходзіць у клубы. Чарлі Паркер і кумпанія: людзі, якія змянілі аблічча джазу. Ці можа такая гарачая музыка быць прахалоднай?

"Cучасны джаз 2 частка"

Як джаз “праглынуў” музыку Паўдневай Амерыкі? Каго можна назваць бацькам джаз-року? 80-90 гады як росквіт джазавай музыкі. Джаз і фальклор: вяртанне да вытокаў? Што нарадзіў джаз у ХХІ стагоддзі і чаго можна чакаць ад яго ў будучыні? Пытанні без адказаў.

"Джаз у Беларусi"

Наколькі апраўдана такое вызначэнне, як “беларускі джаз”? Драма Эдзі Рознера. Мінскі клуб аматараў джазу. Часопіс “Джаз-квадрат”. Знакавыя постаці беларускага джазу. Што карыснага чытаць пра гісторыю сусветнага джазу, на якіх фестывалях варта пабываць?

Лектар Дзмітрый Падбярэзскі, нам. галоўнага рэдактара часопіса "Мастацтва", у 80-я гг. -- старшыня Мінскага клубу аматараў джазу. Вядучы джазавых канцэртаў у філармоніі.

 

Папярэдні запіс абавязковая. Уваход 15 рублёў.
Працягласць: 3 месяца (2 лекцыі ў месяц). Запic  па тэлефоне +375 29 161-51-47
Пачатак лекцыі ў 19.00 гадзін.
Месца правядзення: вул Машэрава 11,к 1.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно