24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Цыкл майстар-класаў «Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Мастачка Наталля Сухая навучыць рабіць аўтарскія паштоўкі! Майстар-клас па выцінанцы — 29 траўня

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашаюць на майстар-клас па вырабе аўтарскіх паштовак у тэхніцы «выцінанка» ў межах цыкла майстар-класаў «Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць».

У наш хуткаплынны час электронных лістоў так прыемна атрымаць у падарунак «жывую» паштоўку, а калі гэтая паштоўка да таго ж зробленая ўручную, то яна тым больш будзе грэць сэрца.

Паштоўка — гэта самы просты спосаб выказаць свае пачуцці і шчырыя пажаданні, універсальны падарунак, які можна падарыць з любой нагоды любому чалавеку. І ў той жа час, калі паштоўка зробленая з любоўю сваімі рукамі, то яна можа стаць асаблівым знакам увагі.

А як прыемна прыгадваць нейкія знакавыя падзеі і яркія жыццёвыя моманты, разглядаючы паштоўкі!

Мы прапануем падчас майстар-класа 29 траўня зрабіць паштоўкі ў тэхніцы «выцінанка». Гэта від народнага мастацтва, распаўсюджаны ў Беларусі ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. З цягам часу дабрабыт насельніцтва павялічваўся, і паступова выцінанка страціла сваю папулярнасць, саступіўшы месца новым спосабам дэкору жытла. Аднак сёння дзякуючы сучасным беларускім майстрам выцінанка атрымала новае мастацкае асэнсаванне і новае жыццё.

Такім чынам, выцінанка — адначасова і традыцыйнае мастацтва, і вельмі сучаснае, экалагічнае і ўніверсальнае. Займацца выцінанкай можа кожны. Для гэтага патрэбныя толькі нажніцы, папера і фантазія!

29 траўня сакрэтамі свайго майстэрства падзеліцца Наталля Сухая — мастачка, Народны майстар Беларусі, удзельніца шматлікіх выставаў, аўтар кніг па выцінанцы. Творы Наталлі знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Украіны, Літвы, Швецыі ды іншых краін Еўропы.

Па выніках майстар-класа:
— вы атрымаеце задавальненне ад захапляльнага працэсу стварэння карункавых узораў з паперы пад кіраўніцтвам майстра;
— зробіце ўнікальны падарунак для блізкага чалавека;
— засвоіце карысны навык па стварэнні аўтарскіх паштовак у тэхніцы «выцінанка» і зможаце рабіць прыемнасці сваім родным і сябрам пры любой нагодзе.

Дзе:  Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Калі: 29 траўня (серада), 18:00
Кошт: 20 рублёў

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя на майстар-клас!

Даведкі праз тэлефон/viber +375 29 269-45-87.

Запрашаем усіх цікаўных, усіх, хто любіць майстраваць і ствараць рукамі. Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    20,00 руб.

  • Инфолиния:

    По ссылке

  • Возрастное ограничение: 5+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно