24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

II беларуска-нямецкі НКА форум

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

14 снежня 2018 г. у Мінску адбудзецца II Беларуска-нямецкі НДА Форум па развіцці супрацоўніцтва і наладжванні кантактаў паміж нямецкімі ды беларускімі некамерцыйнымі арганізацыямі.

У праграме форуму — прадстаўленні вынікаў беларуска-нямецкіх праектаў за 2018 г., магчымасцей, якія прапануе Германія для Беларусі, знаёмства з прадстаўнікамі/цамі як мінімум 10 нямецкіх арганізацый, што працуюць у галіне сацыяльных праектаў, экалогіі, валанцёрства, моладзі, культуры і мастацтва, супрацьдзеяння распаўсюджанню ВІЧ/CНІД, працы з дзецьмі з аўтызмам ды не толькі.

Беларускія і нямецкія ўдзельнікі/цы змогуць непасрэдна пазднаёміцца паміж сабой у фармаце «сусветнага кафэ», разам падумаць пра тое, як палепшыць супрацоўнітва, знайсці партнёраў для сумесных праектаў. Удзел у Форуме бясплатны, колькасць месцаў абмежаваная, таму неабходна папярэдняя рэгістрацыя.

15 снежня 2018 г. можна будзе працягнуць знаёмства з нямецкімі спецыялістамі/камі, запрасіўшы іх да сябе ў арганізацыі, а таксама паўдзельнічаць у вялікім кірмашы ініцыятыў, што арганізваны МАЦ «Фіяльта».

Папярэднюю праграму Форума можна спамаваць па гэтай спасылцы. Зарэгістравацца можна па 10 снежня 2018 г. уключна (нядзеля), скарыстаўшыся анлайн формай.

Абяцаем цікавую ды нясумную праграму. Чакаем вас на форуме напярэдадні калядаў!

Форум арганізаваны як частка праекта «Прафесійны абмен і супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі беларускіх і нямецкіх НДА», кі ажыццяўляецца за фінансавай падтрымкай МЗС Германіі.

Арганізатары: ОДБ Брусель, ЗБС «Бацькаўчшына», Кооп Форум Інтэрнацыяналь.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

  • Инфолиния:

    по ссылке по 10 декабря 

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно