24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Дыскусія «Дзе Беларусь на мапе Балонскага працэса?»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

24-25 мая 2018 у Парыжы пройдзе Форум па пытаннях Балонскага працэса. Гэта мерапрыемства стане магчымасцю для дыялога паміж краінамі еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (EHEA) і тымі, што туды не ўваходзяць (у тым ліку Беларусь). 

Супольнасць Global Shapes ладзіць дыскусію, каб даведацца апошнія навіны і вынікі Форума. Мы абмяркуем, што дае Балонская сістэма – для выкладчыкаў, студэнтаў, абітурыентаў і дзяржслужбоўцаў.

Чаго чакаць Беларусі па выніках Форума? Як гэта паўплывае на развіццё вышэйшай адукацыі Беларусі ў наступныя гады? Ці будуць студэнты вандраваць і вучыцца семестр па абмене ў еўрапейскіх ВНУ?

Усе гэтыя пытанні мы абмяркуем пачас дыскусіі – запрашаем да ўдзелу! 

Спікеры:
Уладзімір Дунаеў – эксперт грамадскага Балонскага камітэта, падзеліцца вынікамі абмеркавання і рашэння Парыжскай канферэнцыі, акрэсліць праблемы з уступленнем Беларусі ў Балонскую сістэму. 

Іна Кулей – прадстаўляе арганізацыю «Твоё заўтра», распавядзе пра кейсы беларусаў, якія вучыліся за мяжой і пасля вярнуліся на радзіму. З якімі цяжкасцямі яны сутыкаліся? Якія перспектывы чакаюць выпускнікоў замежных ВНУ у Беларусі? Ці лёгка пацвердзіць замежны дыплом? 

Крысціна Рыхтэр – падзеліцца інфармацыяй пра размеркаванне выпускнікоў беларускіх ВНУ. Пытанне аб размеркаванні адно з ключавых, і тое, як яно будзе вырашана, паўплывае на ступень інтэграцыі Беларусі ў Балонскую сістэму.

Час і месца: 5 чэрвеня, 18.30 – 20.30, прастора PUNKT (Кастрычніцкая 23а)

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі: goo.gl/forms

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

  • Инфолиния:

    goo.gl/forms

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно