24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Belarus Future Unconference — 2019

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

12:00–17:30
Уваход вольны (патрэбна рэгістрацыя)

Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Future Unconference — 2019.

Будучыня часта ўспрымаецца абстрактна, але насамрэч «заўтра» не складзена з выпадковасцяў і «чорных лебедзяў». Будучыня кшталтуецца канкрэтнымі рэчамі: станам эканомікі, дэмаграфічным развіццём, трэндамі ў навуцы і адукацыі, ды зменамі ў палітыцы. Гэтым тэмам і прысвечаная Belarus Future Unconference — 2019.

Мэта нашай антыканферэнцыі — сабраць адных з найлепшых беларускіх розумаў, каб абмеркаваць выклікі, перад якімі стаіць Беларусь, і прынамсі паспрабаваць знайсці шляхі, як зрабіць нашую будучыню лепшай.

Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!).

Антыканферэнцыя збярэ найлепшыя беларускія розумы з абсалютна розных галінаў, а галоўным прамоўцам форуму будзе Павел Данэйка. Але мы чакаем вашага ўнёску ў дыялог, бо будучыня куды больш варыятыўная, чым панэльныя дыскусіі.

Таму палова форуму пройдзе ў фармаце World Cafe, дзе кожны ўдзельнік антыканферэнцыі скажа сваё слова. Па выніках дыскусій мы зробім мапу выклікаў для будучыні Беларусі. Традыцыйныя дыскусіі мы заменім размовамі ў фармаце Fishbowl: прыбярэм мадэратара, выступоўцы будуць сядзяць у цэнтры, а аўдыторыя будзе атачаць іх па колу.

Таксама на канферэнцыі будзе прэзентаваны Індэкс беларускай будучыні — 2019, які выходзіць пры фінансавай падтрымцы Roast.by і Чысты кіт. У гэтым годзе ў нашым экспертным апытанні адносна перспектываў Беларусі прыняло 58 экспертаў (леташнюю версію можна паглядзець вось тут).

Мы зрабілі адмысловую старонку канферэнцыі, дзе ўсё вельмі падрабязна.

Выступоўцы, мадэратары і ўдзельнікі антыканферэнцыі — гэта прадстаўнікі міжнародных арганізацый, бізнесу, аналітычных цэнтраў, дзяржаўных органаў, медыяў, арганізацый грамадзянскай супольнасці і ўсе тыя, каго цікавіць лёс Беларусі.

Група ў Фэйсбуку | УКантакце

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно