24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Панэльная дыскусія спецпраекта «Зомбі-ідэі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Беларускае грамадства ўвайшло ў XXI стагоддзе з процьмай дурных ідэяў, якія сядзяць у нашых галовах. Шмат з гэтых шкодных меркаванняў засталося нам у спадчыну ад Савецкага Саюза, але нават цяпер яны працягваюць жыць і квітнець. Калі мы хочам, каб эканоміка была больш развітай, а адносіны ў грамадстве – больш добрымі, то нам трэба ачысціць сваё мысленне.

У рамках праекта “Зомбі-ідэі” Цэнтр новых ідэй ладзіць новую панэльную дыскусію пра тое, якая ўлада патрэбная ў Беларусі.

“Крепкий хозяйственник”, “моцная рука”, “жорсткі лідар” ды “эфектыўны менеджар” – гэта адно і тое ж ці не? Ці сапраўды інакш не выцягнуць Беларусь з трэцяга свету, ці ёсць альтэрнатывы? Які баланс патрэбны паміж паўнамоцтвамі ўлады і кантролем з боку грамадства? Ці магчыма з Беларусі зрабіць Сінгапур? А Еўропу?

Аб гэтым паспрачаюцца нашыя спікеры:

Пётр Пятроўскі, сустаршыня рэдакцыйнай рады “Евразия. Эксперт”, кіраўнік кансерватыўнага цэнтра Nomos.

Таццяна Караткевіч, сустаршыня кампаніі “Гавары праўду”, кандыдатка ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2015-га года.

Уладзімір Кавалкін, кіраўнік праекта “Кошт урада”.

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!) 

Група ў “Фэйсбуку”

Група ва “УКантакце”

Мерапрыемства фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

  • Инфолиния:

    goo.gl/forms

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно