24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Савецкая адукацыя была моцная?

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Савецкая адукацыя была моцная?

Чаму нам неабходна перастаць чапляцца за старыя падыходы і пераасэнсаваць стаўленне да вышэйшай адукацыі.

Першая панэльная дыскусія спецпраекту “Зомбі-ідэі”

Беларускае грамадства ўвайшло ў XXI стагоддзе з процьмай дурных ідэяў, якія сядзяць у нашых галовах. Большасць гэтых шкодных меркаванняў засталіся нам у спадчыну ад Савецкага саюзу ці традыцыйнага грамадства. Часта яны даўно аспрэчаны навукай і выглядаюць дзікунствам у развітых краінах.

Але ў Беларусі гэтыя дурныя ідэі працягваюць жыць і квітнець. Калі ж мы хочам, каб эканоміка развівалася, а грамадства рабілася заможнейшым, нам трэба ачысціць сваё мысленне.

Цэнтр новых ідэй пачынае серыю з чатырох сустрэч, дзе гэтыя шкодныя меркаванні будуць прэпарыраваныя і пахаваныя.

Першая дыскусія - пра савецкую адукацыю. Чым яна своеасаблівая? Ці яна такая дрэнная? Беларуская адукацыя - яна савецкая ці не? Што трэба рабіць з беларускай вышэйшай школай, каб яна адпавядала патрабаванням XXI стагоддзя? Ці ёсць надзея ўвогуле ажывіць беларускія ВНУ? І, нарэшце, ці робіцца для гэтага нешта сёння?

Нашы спікеры:

Уладзімір Мацкевіч, філосаф і метадолаг, кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій, адзін з заснавальнікаў Лятучага універсітэту.

Уладзімір Дунаеў, кандыдат філасофскіх навук, прафесар, адзін з заснавальнікаў і першы прарэктар ЕГУ (1992-2008), сябра Грамадскага Балонскага Камітэта.

Таццяна Сініца, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры псіхалогіі БДУ.


Рыхтуйце пытанні і прыходзьце! Як заўсёды мы абяцаем прыемную кампанію, цікавых суразмоўцаў і жывую гутарку!

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!) — goo.gl/forms

Група ў “Фэйсбуку” – facebook.com
Група ва “УКантакце” – vk.com

Мерапрыемства фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

  • Регистрация:

    goo.gl/forms

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно