24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Музейныя заняткі «Біблія Францыска Скарыны»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Музей кнігі запрашае 29 красавіка дзяцей 5–12 гадоў і іх бацькоў на заняткі “Біблія Францыска Скарыны”. Заняткі будуць прысвечаны першай беларускай друкаванай кнізе. Мерапрыемства праводзіцца ў даступнай і займальнай форме. Творчыя заданні дапамогуць удзельнікам лёгка засвоіць тэму.

Біблія – адна з ключавых кніг чалавецтва. Эпоха кнігадрукавання ў Еўропе пачалася з выхаду ў свет Бібліі Іагана Гутэнберга на лацінскай мове. У другой палове XV стагоддзя лацінскія пераклады Бібліі друкаваліся ў многіх гарадах Заходняй Еўропы. У той жа час кнігу кніг пачалі выдаваць і на нацыянальных мовах.

Біблія, падрыхтаваная і выдадзеная Францыскам Скарынам, з’яўляецца асаблівай, пра што сведчаць структура выдання, мастацкае афармленне, унікальныя шрыфт і пераклад тэксту.

На занятках дзеці паразважаюць, чаму Францыск Скарына не выдаў Біблію адным фаліянтам, а друкаваў асобнымі кніжкамі невялікага фармату, навошта ён размясціў у кнігах прадмовы і свой партрэт.

Працягласць – 60 хвілін.
Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання – 4 руб. 50 кап.
Тэлефоны для даведак і запісу: +375 (17) 293-27-82, +375 (25) 994-21-12.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно