24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя «Спадчына БНР, якой мы карыстаемся сёння»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«Арт Сядзіба» распачынае шэраг лекцыяў да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Першая лекцыя адбудзецца ў чацьвер 22 лютага ў памяшканні «Арт Сядзібы» (Машэрава, 18). Пачатак а 19:00.

Распачне цыкл лекцыяў да 100-годдзя БНР гісторык Андрусь Унучак. Тэма лекцыі: «Спадчына БНР , якой мы карыстаемся сёння».

Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная ў 1918-м годзе, не знікла бясследна, а пакінула нам сваю спадчыну, якая актуальная і на сёння:
— Мінск як сталіца Беларусі;
— беларускія прадстаўніцтвы (амбасады, кансуляты) за мяжой;
— Педагагічны Інстытут (Універсітэт);
— акрэсленыя межы Беларусі;
Усё гэта ўпершыню ў найноўшай беларускай гісторыі было створана ці замацавана ў дакумантах БНР.

Лекцыі бясплатныя, але абавязкова патрэбная папярэдняя рэгістрацыя праз гугл-форму: docs.google.com

Уся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах: +375 (44) 538-62-83 і +375 (25) 545-84-30 (viber)
#БНР100

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно