24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Па старонках «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, установа "Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа" запрашаюць Вас 22 лютага 2018 года а 18.30 на імпрэзу "Па старонках “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы", якая прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

У праграме мерапрыемства запланаваны выступленні акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Лукашанца, дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова. Разам з загадчыкам аддзела гісторыі беларускай мовы Наталляй Паляшчук мы пагартаем старонкі “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы” і паразважаем над яго роляй у развіцці беларускай мовы і культуры. Акрамя таго, мы прапануем вам навучыцца чытаць старадаўнія тэксты. У гэтай нялёгкай справе нам дапаможа Ірына Будзько, загадчык кафедры беларускай і рускай моў БНТУ, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Каб паўнавартасна прасякнуцца атмасферай гістарычнасці і акунуцца ў свет мелодый нашых продкаў для вас будзе спяваць дуэт "ČARKA". Уваход вольны!

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Тэл. +375 (17) 284-17-02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно