24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Курс «Iнтуітыўны малюнак»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

27 студзеня ў 16:00 «Дзіцячыя творчыя майстэрнi галерэі «Ў» пачынаюць новы курс сямейнага фармату «Iнтуітыўны малюнак».

Гэты курс накіраваны на развіццё ўмення маляваць, грунтуючыся на адчуванні і інтуіцыі. Будзем вучыцца "ляпіць" аб'ём на паперы, як скульптары, працуючы ад агульнага да дробнага.

Якiя матэрыялы вас чакаюць: вугаль, сангіна, сэпія (алоўкі, стрыжні, пудры). Гэтымі матэрыяламі прасцей "думаць" на паперы і не баяцца зрабіць памылку.

Маляваць будзем вобразы, накіды з натуры (і людзей, і жывёл) і клаузуры.

Выкладчыца:
Дыяна Рафальская - архітэктарка, выкладчыца малявання для дзяцей і дарослых.

Важна: 
Прыходзіць на заняткі пажадана ўсёй сям'ёй. Разам вучыцца прасцей! Але не абавязкова:
— можна як з кімсцi адным з бацькоў, так і без удзелу бацькоў. 
— любы жадаючы дарослы таксама можа да нас далучыцца.

Узрост: 7+
Кожную суботу
16:00-17:30
Кошт аднаго занятка: 10 рублёў на чалавека (знiжка для сям'i з трох чалавек i болей)

месца: Крама Ў
вул. Нямiга, 5 (пав 40, ГЦ "Метраполь")
Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 303-59-60
(папярэдні запіс абавязковы)

Iншыя актуальныя курсы «Дзіцячых творчых майстэрнях галерэі «Ў»:


Вучэбна-забаўляльны курс коміксу «Пра мяне ды пра ўсё на свеце»
Арт-тэрапія для пажылых людзей

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    10,00 рубю на чалавека (знiжка для сям'i з трох чалавек i болей)

  • Инфолиния:

    +375 33 303 59 60

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно