24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Курс коміксу «Пра мяне ды пра ўсё на свеце»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

27 студзеня ў «Дзіцячых творчых майстэрнях галерэі «Ў» пачынаецца новы сезон з ужо легендарнага вучэбна-забаўляльнага курса коміксу. Пра тое, як распавесці і намаляваць цікавую гісторыю на любую тэму.

У праграме:
Знаёмства з гісторыяй коміксу як жанру, з асноўнымі яго элементамі, распрацоўка галоўнага героя і другарадных персанажаў, асноўныя паставы і міміка, стварэнне сюжэту ад пачатку да канца, раскадроўка, стварэнне паўнавартаснага коміксу.

У канцы курса кожнае дзіця атрымае надрукаваны каляровы варыянт свайго коміксу.

Заняткі праводзіць Валерыя Манковіч - дызайнерка і ілюстратарка, а яшчэ трохі супергераіня. Чытае і малюе коміксы колькі сябе памятае. Лічыць, што калі ты не ведаешь, што маляваць, пачынай маляваць самога сябе.

узрост: 7-12 гадоў
кожную суботу
14:00-15:30
кошт аднаго занятка: 10 рублёў
(папярэдні запіс абавязковы)
месца: Крама Ў
вул. Нямiга, 5 (пав 40, ГЦ "Метраполь")
Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 303-59-60

Увага!
Магчымы яшчэ адзін набор у групу на нядзелю. Калі ў вас няма магчымасці ходзiць па суботах, то патэлефануйце нам, і мы будзем спрабаваць фармаваць дзве групы

Iншыя актуальныя курсы «Дзіцячых творчых майстэрнях галерэі «Ў»:


Сямейны курс «Iнтуітыўны малюнак»
Арт-тэрапія для пажылых людзей

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    10,00 руб. (одно занятие)

  • Регистрация:

    +375 33 303 59 60

Фотогалерея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно