24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Арт-тэрапія для пажылых людзей

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Дзіцячыя творчыя майстэрні галерэі "Ў" запускаюць сумесны праект з ТЦСАН Маскоўскага р-на г. Мінска - штотыднёвыя вячэрнія заняткі для пенсіянераў па арт-тэрапіі.

У кожнага з нас ёсць бабулі з дзядулямі або пажылыя бацькі, якім не хапае зносін са знешнім светам ці магчымасці самавыяўлення. А можа вашыя родныя такія актыўныя, што проста ім трэба яшчэ дадаць адзін від дзейнасці ў штодзённы расклад спартыўных і творчых заняткаў?

З 25 студзеня ў 14:30 у ТЦСАН Маскоўскага р-на г. Мінска стартуе праграма па арт-тэрапіі, якую вядзе архітэктарка і дасведчаная выкладчыца для дзяцей і дарослых.

Усе наступныя заняткі будуць праходзіць па чацвяргах у 18:30

Месца: ТЦСАН Маскоўскага р-на г. Мінска (вул. Напалеона Орды, 47А, каб. 213)

Працягласць: 1 гадзіна.
Група да 15 чалавек.

Абавязковы папярэднi запіс па тэлефоне.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно