24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя Ганны Бутырчык пра «Атлант расправіў плечы» Айн Рэнд

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

“Атлант расправiў плечы” – адна з самых супярэчлівых кнiг ХХ стагоддзя, у якой пiсьменнiца спрабуе паказаць свет, з якога знiкнуць людзi, здольныя думаць i прымаць самастойныя рашэннi. Недасканалы (з пункту гледзiшча паэтыкi i мовы) раман, якi рэдка ўключаюць у класічныя курсы па літаратуры нават у ЗША, тым не менш нязменна прыцягвае чытацкую ўвагу i згадваецца сярод самых уплывовых твораў сучаснасцi.

Адарваныя ад жыцця фантазii цi знакавая кнiга для думаючых людзей? Вытворчы раман цi культавы твор, які мяняе светапогляд? Графаманскi хлам цi кнiга, якую абавязаны прачытаць кожны паспяховы чалавек? Палярнасць ацэнак правакуе новыя хвалi цiкавасцi да “феномену” Айн Рэнд, пра які распавядзе кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчыца кафедры замежнай літаратуры філфака БДУ Ганна Бутырчык.

Лекцыя адбудзецца 4 снежня ў 19:00 у прасторы Space – вул. Кастрычніцкая, 16А (уваход праз двор каля дому Кастрычніцкая, 10Б, міма студэнцкіх інтэрнатаў).

Квіток каштуе 6 рублёў, набыць яго можна тут: bezkassira.by

Пасля лекцыі запрашаем да абмеркавання.

Гэта сёмая з васьмі лекцыяў, якія ладзіць кніжны сайт Bookster пры падтрымцы кампаніі МТС. Кнігу Айн Рэнд “Атлант расправіў плечы”, як і шмат якія іншыя, можна знайсці ў Мабільнай бібліятэцы МТС — bookmate.com.

За навінамі праекта сачыце ў суполцы: www.facebook.com

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно