24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя Гражыны Паўлоўскай пра «Калекцыянера» Фаўлза

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Малады клерк Фрэдэрык Клеге жыве адзін і захапляецца збіраннем матылёў, але хутка ў ягонай калекцыі з'яўляецца рэдкі і самы дарагі экспанат. Дэбютны раман Джона Фаўлза “Калекцыянер” раскрые выкладчыца літаратуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Гражына Паўлоўская:

«Я абрала «Калекцыянера» таму што кніга рэзанансная, а мне заўсёды цікавыя такія рэчы, у які шмат хто знаходзіць штосьці для сябе. Па-другое, мне захацелася прачытаць яе як сімвалічнае пасланне, дзе важны не сам сюжэт і нават не тое, як «зробленая» рэч, а канфлікт палярных светапоглядаў».

Лекцыя адбудзецца 27 лістапада ў 19:00 у прасторы Space – вул. Кастрычніцкая, 16А (уваход праз двор каля дому Кастрычніцкая, 10Б, міма студэнцкіх інтэрнатаў).

Квіток каштуе 6 рублёў, набыць яго можна тут: bezkassira.by

Пасля лекцыі запрашаем да абмеркавання.

Гэта шостая з васьмі лекцыяў, якія ладзіць кніжны сайт Bookster пры падтрымцы кампаніі МТС. Кнігу “Калекцыянер” Джона Фаўлза, як і шмат якія іншыя, можна знайсці ў Мабільнай бібліятэцы МТС — bookmate.com.

За навінамі праекта сачыце ў суполцы: facebook.com

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно