24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Майстар-клас «Кніга ператварэнняў»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

24 і 31 сакавіка Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей
5–12 гадоў на майстар-клас “Кніга ператварэнняў”, прысвечаны святу Вялікадня.

У музеі ўдзельнікі заняткаў убачаць кнігі, якія здзівяць іх арыгінальнасцю формаў і матэрыялаў. Знаёмства з кнігамі, па вонкавым выглядзе адрознымі ад стандартаў, дапаможа дзецям знайсці арыгінальныя рашэнні пры стварэнні ўласнай “чароўнай кнігі”.
Тэматычна майстар-клас будзе прысвечаны Вялікадню – найстаражытнаму і самаму важнаму хрысціянскаму святу. Дарыць афарбаваныя яйкі на Вялікдзень – старадаўні звычай.
Многія мастакі і майстры з захапленнем распісвалі велікодныя яйкі. Удзельнікі заняткаў змесцяць у кнігі сімвалы Вялікадня, якія пачнуць рухацца і змяняцца.

Працягласць – 60 хвілін.
Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання: 4 руб. 50 кап.
Адрас: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр. Незалежнасці, 116.
Тэлефоны для даведак і запісу: +375 (17) 293-27-82, +375 (25) 994-21-12.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно