24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя «Як зрабіць так, каб на твой канцэрт прыйшлі людзі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Алесь Сьнег раскрые сакрэты паспяховага арт-менеджменту.

У цябе ёсць ідэя для імпрэзы, мерапрыемства, праекта, але ты не ведаеш, як правільна ўсё арганізаваць? Гэтая лекцыя дапаможа тваёй ідэі стаць папулярным і камерцыйна паспяховым прадуктам. 

17 кастрычніка адбудзецца лекцыя на тэму «Як зрабіць так, каб на твой канцэрт прыйшлі людзі».

Лектарам выступіць арт-менеджар і кіраўнік «Арт Сядзібы» Алесь Сьнег.

На ліку Алеся Сьнега арганізацыя больш за тысячу арт-івэнтаў рознага маштабу: ад невялічкіх паэтычных выступаў на 30 чалавек да вялікіх фестываляў на некалькі тысяч чалавек (напрыклад, Дзень Вышыванкі).

У межах тэмы будзе разгледжана:

— Як арганізаваць арт-івэнт (канцэрт, фэст, паэтычную імпрэзу і г.д.);
— Заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы арганізацыі мерапрыемстваў; 
— Як за 10 хвілін аформіць заяўку на гастрольнае пасведчанне, каб правесці імпрэзу; 
— Рэклама, афішы;
— SMM, праца ў сацыяльных сетках.

Лекцыя будзе напоўнена энэрджайзерамі, з дапамогай якіх усе пазнаёмяцца паміж сабою, а кантакты ў наш час — гэта вельмі важна.

Падчас  навучання ўдзельнікі даведаюцца, з чаго пачынаць арганізацыю і правядзенне ўдалага мерапрыемства, як падабраць добрую пляцоўку для канцэрта, як правільна ствараць афішы і шмат іншага.

Кім ты станеш?

— Атрымаеш неабходныя кейсы;
— Прафесійным арганізатарам канцэртаў, арт-імпрэзаў, фестываляў і вечарын. Навучышся рэалізоўваць і прасоўваць свае праекты любога ўзроўня.

Каб патрапіць на лекцыю, трэба зарэгістравацца: goo.gl/Q12KZ1

Пачатак а 19-й. Месца: «Арт Сядзібы», пр. Машэрава, 18.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно