24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Заняткі «Бібліятэка — дом, дзе жывуць кнігі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Запрашаем дзетак і іх бацькоў на заняткі «Бібліятэка — дом, дзе жывуць кнігі»!

8 верасня дзетак 5–7 гадоў

16 верасня дзетак 8–12 гадоў 

Бібліятэка — гэта найперш дом, дзе жывуць кнігі. На занятках удзельнікі пазнаёмяцца з будынкам самай вялікай бібліятэкі краіны і даведаюцца, як арганізавана ў ім кніжнае жыццё. Дзецям будзе прапанавана паглядзець на бібліятэку не толькі як карыстальнікам. Падчас заняткаў яны стануць бібліятэкарамі і будуць ажыццяўляць пошук дакументаў у электронным каталогу, спрабаваць адшукаць кнігу ў падсобным фондзе і абслужыць карыстальніка. Удзельнікі пабываюць у незвычайнай чытальнай зале — зале рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх кніг, дзе чытаюць толькі навукоўцы. Заняткі завершацца творчым заданнем — кожны ўдзельнік зробіць сваё каляровае афармленне галоўнай бібліятэкі краіны.

Для дзетак 5–7 гадоў асаблівая ўвага будзе нададзена музею кнігі і міжнароднай выставе «Буквары народаў свету», якая прымеркавана да знамянальнай даты – 400-годдзя выдання першай у свеце кнігі пад назвай «Буквар». Маленькія наведвальнікі пазнаёмяцца таксама з «доўгажыхарамі» кніжнай культуры і ўбачаць кнігі беларускага першадрукара Францыска Скарыны.

Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне кніжнай культуры адбываецца з дапамогай дыялогу, гульняў і творчасці.

Працягласць: 60 хвілін.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно