24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Школа маладога пісьменніка

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Прыём заявак у Школу пісьменніцтва адкрыты!

Нефармальны адукацыйны праект для дарослых – Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” – набірае новы курс на 2017-2018 навучальны год. 

Час прыёму заявак: 15 жніўня – 15 верасня 2017 года.

Вітаем заяўкі з усёй Беларусі.

Умовы паступлення:
- Узрост: ад 18 гадоў.
- Заяўка на адрас shkola.pismennika@gmail.com У заяўцы: 1) уласны празаічны мастацкі тэкст любога жанру на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2-5 старонак; 2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў Школе пісьменніка; 3) спіс з 5-10 кніг ці пісьменнікаў або пісьменніц, якія на вас паўплывалі найбольш.

Афармленне заяўкі:
- Тэма ліста: Школа 2017-2018
- Вашыя прозу,матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце разам адным файлам у фармаце .doc. На першай старонцы пазначце сваё імя і прозвішча, адрас пражывання, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона.
- Файл назавіце лацінкай наступным чынам ― "вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя", напрыклад:
Pashkevich_Alaiza.doc
Bahdanovich_Maksim.doc
*Заяўкі для паступлення на курс 2017-2018 дасылайце на адрас shkola.pismennika@gmail.com да 15 верасня 2017 г.

Заяўкі не рэцэнзуюцца. Пры вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена на пачатку кастрычніка на сайце lit-bel.org і ў паштовай рассылцы на адрасы, пададзеныя ў заяўках.

Пра праект
Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” працуе з 2012 г. як нефармальны адукацыйны праект для дарослых. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць і пісаць прозу і слухаць сябе ды іншых.

Заняткі:
Заняткі ў Школе маладога пісьменніка пачынаюцца ў кастрычніку і праходзяць у Мінску два разы на месяц па суботах цягам васьмі месяцаў. Фармат: практычныя заняткі з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыі і майстар-класы запрошаных навукоўцаў і аўтараў.

Навучанне ў Школе — бясплатнае, група — 15-20 чалавек. Сертыфікат аб заканчэнні Школы не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.

Падрабязней пра Школу чытайце ТУТ.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, lit-bel.org

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Отзывы
28 сентября 2017 в 21:26

это ж мероприятие прошло. да?

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно