24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекторый «За кубачкам гарбаты»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах працягвае серыю інтарактыўных лекцый пра чатыры віды народнай творчасці: тэкстыль (народны строй і побытавыя рэчы), кераміка, саломапляценне, драўляная скульптура і народны жывапіс.

Музей беларускага народнага мастацтва мае славу невялікага музея з хатняй атмасферай. Госці музея атрымаюць асалоду ад насычанай травяной гарбаты ды займальнай лекцыі пра той ці іншы від народнай творчасці. Утульная атмасфера, водар гарбаты, магчымасць патрымаць у руках прахалодную гліну альбо прымерыць сапраўдную намітку – вось што такое Лекторый у Раўбічах “За кубачкам гарбаты”.

Для таго, каб гарбата добра настаялася, трэба паведаміць аб вашым жаданні патрапіць на лекцыю загадзя па тэлефонах.

Лекцыі адбудуцца нават з невялікай групай удзельнікаў!

Расклад лекцый на студзень-люты 2018 года.
20 студзеня а 12 гадзіне – “Саломапляценне”
27 студзеня а 12 гадзіне – “Народны строй”
3 лютага а 12 гадзіне – “Кераміка”
10 лютага а 12 гадзіне – “Драўляная скульптура і народны жывапіс”
17 лютага а 12 гадзіне – “Саломапляценне”
24 лютага а 12 гадзіне – “Народны строй”

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно