24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Курс «ST()RE альбо склад сучаснага мастацтва»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прапануе ўнікальны адукацыйны праект «10 майстэрняў».

Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам.

Апошні дзясяты курс адукацыйнага праекта называецца «ST()RE альбо склад сучаснага мастацтва», аўтарам якога з'яўляецца Сяргей Шабохін.

Напрацягу 6 дзён удзельнікам будзе прадастаўлена магчымасць папрацаваць сумесна з мастаком над сваiмi праектамi. Мастак правядзе экстраны курс сучаснага мастацтва, распавядзе пра тое, як інтэгравацца ў сістэму беларускага і сусветнага мастацтва, дасць падрабязныя кансультацыі па развіцці персанальных праектаў удзельнікам курса.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў: для прадуктыўнай працы неабходна не больш за 11 чалавек. Перавага аддаецца практыкуючым пачынаючым мастакам, фатографам і куратарам, якія хочуць інтэгравацца ў сістэму сучаснага мастацтва, або пашырыць веды ў гэтай галіне. Ад удзельнікаў пажадана наяўнасць матэрыялаў, напрацовак і эскізаў праекта, які яны ў дадзены момант распрацоўваюць, або над якім збіраюцца працаваць. Курс накіраваны на дапамогу ў распрацоўцы аўтарскіх праектаў удзельнікаў курса.

Удзел у майстэрні бясплатны: удзельнікі курса самастойна забяспечваюць неабходныя матэрыялы для працы самой майстэрні, альбо рэалізацыі выніковага праекта.

Заяўка на ўдзел у майстэрні
Сяргея Шабохіна павінна змяшчаць рэзюмэ (CV) і матывацыйны ліст на паўстаронкі, які ўключае кароткае апісанне асабістага праекта, над якім удзельнік плануе працаваць у рамках курса. Заяўку дасылаць на адрас: info@ygallery.by з пазнакай «Майстэрня Сяргея Шабохіна».

Дэдлайн 20 лiстапада. Колькасць месцаў абмежавана.

Месца правядзення курсу
– прастора галерэi «Ў», прыблізны час працы: сярэдзiна дня (час працы майстэрні будзе вырашаны, сыходзячы з агульнага графіка ўдзельнікаў).

Пачатак курса – 21 лiстапада.

Сяргей Шабохін
нарадзіўся ў Наваполацку, Беларусь.

Мастак, арт-актывіст, куратар, даследчык, заснавальнік і галоўны рэдактар партала аб сучасным беларускім мастацтве artaktivist.org, са-заснавальнік і са-кіраўнік даследчай платформы беларускага сучаснага мастацтва KALEKTAR, галоўны рэдактар парталу kalektar.org.

З 2002 па 2009 атрымліваў мастацкую адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (кафедра Графікі). З 2009 года пачынае весці актыўную мастацкую дзейнасць, прымае ўдзел у беларускiх i міжнародных выставах. Сяргей Шабохін – прадстаўнік маладога пакалення мастакоў, які працуе пры дапамозе разнастайных медыя з актуальнымi тэмамi. Мастака цікавяць наступныя тэмы: гісторыя і гісторыя мастацтва, мастацтва ў публічнай прасторы, нябачныя зоны ў розных кантэкстах, палітычнае і актывізм у культуры, прадметны канцэптуалізм, інстытуцыянальная крытыка, грамадства і сацыяльнае цела.

Фота: © Сяргей Шабохін, з праекта ST()RE, 2015.

Праект «10 майстэрняў» ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно