Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Майстар-клас па адвокасі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Мастер-класс
Стоимость

Папярэдняя рэгістрацыя да 24:00 17 лістапада.

Як паказала даследаванне практык абароны і прасоўвання грамадскіх інтарэсаў у Беларусі, арганізацыі, якія гэтым займаюцца, робяць адвокасі-кампаніі без выразнага плану, дакладных мэтаў і індыкатараў прагрэсу і часта не публічна. У той жа час ёсць мноства паспяховых кампаній, якімі актывісты могуць ганарыцца, але гэты вопыт, як і міжнародны досвед, застаецца па-за ўвагай грамамадзянская супольнасці і органаў улады і кіравання.

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі» і Цэнтр даследвання грамадскага кіравання СІМПА запрасілі вядомага эксперта Звіяда Дэўдарыяні, дырэктара «Агенцтва грамадзянскага развіцця» (CiDA, Грузія), правесці ў Беларусі майстар-класы па пытаннях адвокасі і ўзаемадзеяння недзяржаўных арганізацый і ўладаў дзеля вырашэння мясцовых праблем.

Запрашаем да ўдзелу грамадскіх актывістаў і зацікаўленых дзяржаўных служачых:
20 лістапада 2016 г., 13:00-18:00 – г. Мінск (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4 паверх, уваход за ТЦ «Мост»)
21 лістапада 2016 г., 13:00-18:00 – г. Віцебск

Колькасць месцаў абмежаваная. Для папярэдняй рэгістрацыі трэба да 24:00 17 лістапада пакінуць анлайн-заяўку на ўдзел: bit.ly/2fRgLvi.
Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць далейшую інфармацыю пра дакладнае месца і час правядзення мерапрыемства разам з падцверджаннем рэгістрацыі. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы