24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Публічная лекцыя «Прыватная прастора: практыкі ідэнтыфікацыі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

12 лістапада а 15-ай гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца публічная лекцыя Вольгі Сазыкінай «Прыватная прастора: практыкі ідэнтыфікацыі» у рамках адукацыйнага праекта «10 майстэрняў».

На сустрэчы Вольга Сазыкіна будзе распавядаць пра праклады медытатыўных практык ў сучасным мастацтве, іх ролю ў прыватным жыцці, мастацкай дзейнасці. Таксама будуць закрануты пытанні лэнд-арту і шкла, як рэфлексія аўтарскага погляду на гісторыю сучаснага мастацтва.

Вольга Сазыкіна — мастачка, куратарка, выкладчыца. Жыве і працуе ў Мінску. З 1972 па 1977 студэнтка Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, аддзяленне мастацкай керамікі і шкла ў Тараса Паражняка.

Удзельніца выстаў з 1978. З 1984 — сябар секцыі дэкаратыўнага мастацтва Саюза мастакоў. З 1987 — вольны мастак і арганізатар выставачных праектаў. З 2000 — выкладчыца Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

З 2001 — сябар International Association Hand Papermakers and Paperartists (IAPMA), з 2002 — сябар Беларускага саюза дызайнераў.

Фота: Вольга Сазыкіна, праект «Экзістэнцыі», 2001, Галандыя.

Праект «10 майстэрняў» ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно