24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекция «Куратарская практыка. Асабісты досвед»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

"Куратарская школа" створана пры падтрымцы Інстытута сучаснага мастацтва ў Ерэване (Арменія) і разлічана на куратараў і медыятараў у галіне сучаснага мастацтва, якія зацікаўлены ў атрыманні новых ведаў і прафесійнай ацэнцы сваіх праектаў. Лектарамі курсаў выступяць аўтарытэтныя куратары і арт-крытыкі міжнародных праектаў Назарэт Караян, Сусана Гюламіран і Ева Хачатран.

Куратарская школа складаецца з трох аўтарскіх блокаў, кожны з якіх уключае адну публічную лекцыю і трохдзённы майстар-клас.

Завяршальны трэці блок пачнецца 26 кастрычніка публічнай лекцыяй Евы Хачатран "Куратарская практыка. Асабісты досвед".

26 кастрычніка ў 19.00 у галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца лекцыя Евы Хачатран "Куратарская практыка. Асабісты досвед"

Лекцыя прысвечаная асабістаму вопыту, набытаму ў рамках працы ў мастацкай інстытуцыі, затым сыход у незалежную практыку. На прыкладзе некаторых праектаў будзе паказаная дзейнасць, заснаваная на прынцыпах самаадукацыі і самаарганізацыі куратара ва ўмовах сацыяльна-палітычнага кантэксту, пры адсутнасці падтрымкі з боку дзяржавы і прыватнага сектара.

Трэці блок куратарскай школы ад Евы Хачатран "Куратарская практыка. Асабісты досвед" будзе звязаны з абменам досведам. Воркшоп будзе непасрэдна звязаны з прэзентацыяй арт-праектаў, будуць абмеркаваныя магчымасці рэалізацыі праектаў ва ўмовах поўнай самаарганізацыі, маючы на ўвазе як лакальныя, так і інтэрнацыянальныя праекты.

Першы дзень воркшопа будзе прысвечаны абмеркаванню гэтых ідэй у групе. Другі і трэці дзень – абмеркаванню праектнага менэджменту: тайм менэджмент, набор каманды, складанне бюджэту і г.д.

Крытэры адбору ўдзельнікаў: для пачаткоўцаў куратараў ці арт-менэджэраў, якія маюць ідэі праектаў для рэалізацыі ў бліжэйшай будучыні.

Для ўдзелу ў курсе трэба даслаць заяўку ў вольнай форме, а таксама рэзюмэ на info@ygallery.by з пазнакай "куратарская школа_удзел у курсе Евы Хачатран" да 27-га кастрычніка.

Заняткі будуць праходзіць у прасторы галерэі "Ў" (пр-т Незалежнасці 37а):

28 кастрычніка з 18.00 да 21.00,
29 і 30 кастрычніка з 10.30 да 12.30.

Удзел у курсе бясплатны. Колькасць месцаў абмежавана.


Ева Хачатран – незалежны куратар (Ерэван, Арменія).

Прафесійны вопыт:

2003 – 2008 куратар ACCEA (Армянскага цэнтра сучаснага эксперыментальнага мастацтва), Ерэван;
2004 – да цяперашняга часа - супрацоўніцтва з Інстытутам Гётэ ў Тбілісі, Грузія;
2005 – удзельніца AICA Арменіі (Міжнародная асацыяцыя крытыкаў мастацтва);
2006 – 2008 – сакіраўніца дэпартамента выяўленчых мастацтваў, ACCEA, Ерэван, Арменія;
2007 – член CIMAM (Міжнароднага камітэта ІКОМ для музеяў і калекцый сучаснага мастацтва);
2007 – 2012 – суарганізатарка фестывалю "Транскаўказія", Варшава, Польшча;
З 2009 года працуе на платформе культурнага цэнтру "Прыгарад";
2012 – 2013 – кіраўніца ў "Выставы і арт-менеджмент" і модуль адказны за лабараторыю праектаў у ICA
2013 – віцэ-прэзідэнт AICA ў Арменіі.

Праект "Куратарская школа" ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно