24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Цэх Жывой Гісторыі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Цэх Жывой Гісторыі вяртяецца з вакацыяў!

На шляху ў Оюм: готы на землях Беларусі

Навукова-папулярная сустрэча з кандытам гістарычных навук Вадзімам Беляўцом

Готы – старажытнагерманскі племянны саюз, які цягам 700 год здзейсніў грандыёзную вандроўку з паўднёвай Скандынавіі да берагоў Чорнага мора, Італіі і Іспаніі. У эпоху Вялікага перасялення народаў яны спрычыніліся да зруйнавання Рымскай імперыі і заснавалі на яе абломках першыя варварскія каралеўствы. Готы таксама сталі першым з варварскіх народаў Еўропы, які стварыў літаратурную мову і пакінуў нам уласную версію сваёй гісторыі.

Але многія з этапаў іх велічнага шляху ў часе і прасторы застаюцца ўсё яшчэ мала вядомымі. На працягу ўжо амаль ста год яны вывучаюцца археолагамі.

Як дадзеныя археалогіі дапаўняюць і змяняюць нашы ўяўленні аб мінулым гэтага старажытнага народа? Які след пакінулі готы на землях Беларусі?

Пра гэта і пра шмат якія іншыя пытанні археалогіі Беларусі распавядзе выбітны даследчык старажытнасцяў жалезнага веку і эпохі Вялікага перасялення народаў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вадзім Белявец.

6 кастрычніка, 19.00
Lidbeer bar светлы (Кульман, 1)
Уваход вольны
Інфалінія і бронь: +375 33 661-14-32

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно