24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Сустрэча-лекцыя з Osgemeos

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

15 верасня, у межах бразільска-беларускага фестывалю ўрбан-арту Vulica Brasil у прасторы Space (вул. Кастрычніцкая 16А, уваход з боку ракі), адбудзецца сустрэча з дуэтам сусветна вядомых бразільскіх стрыт-арт мастакоў – OSGEMEOS, якія былі хэдлайнерамі Vulica Brasil 2015.

OSGEMEOS – дуэт бразільскіх братоў-мастакоў Густава і Атавiа Пандолфу, якія пачалі маляваць у 1987 годзе. Падтрымка сям’і, а таксама пранікненне хіп-хоп культуры ў Бразілію ў 80-х гадах дапамаглі OSGEMEOS стварыць уласны чароўны і дынамічны свет, знайсці свой спосаб камунікацыі з грамадствам. Яны старанна вывучалі розныя тэхнікі жывапiсу, малюнка і скульптуры ў школе пад назвай «вуліца». Мастакі ніколі не пакідалі графіці, але прайшлі гады, і створаны імі свет мары і натхнення выйшаў за межы вуліц, ператварыўшыся ў асобную мову, якая сфармавалася пад уплывам культурнай разнастайнасцi i ўвесь час эвалюцыянуе.

У музеях і галерэях такіх краін як Германія, Куба, Чылі, Данiя, Іспанія, ЗША, Італія, Вялікабрытанія, Літва і Японія прадстаўленае незлічонае мноства індывідуальных і сумесных твораў мастакоў.

Сустрэча адбудзецца ў форме адкрытай лекцыі на тэму «Гісторыя бразільскага стрыт-арту “з першых вуснаў”».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно