24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Серыя лекцый «Дзеці. Мастацтва. Творчасць»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

На працягу красавіка і траўня «Дзіцячыя творчыя майстэрні» Галерэі "Ў" ініцыявалі серыю лекцый "Дзеці. Мастацтва. Творчасць», у рамках якіх мастацтвазнаўцы, педагогі і мастакі, якія актыўна працуюць з дзецьмі, пагутараць з бацькамі і педагогамі аб дзіцячай творчасці і пра тое, як з дзецьмі казаць пра мастацтва.

Мы ўсе калісьці малявалі, нават не задумваючыся як у нас гэта адтрымліваецца. Ці ж добра, ці ж дрэнна, ці ж падобна? Мы малявалі на зямлі палкамі, на шпалерах самапіскай і фарбай – на аркушах белай паперы. Памятаеце як гэты працэс захапляў? 

“Дзеці. Мастацтва. Творчасць” - гэта серыя лекцыяў аб тым, чаму дзеткам важна маляваць. А таксама як нам, дарослым, паводзіцца, калі побач малюе дзіця. Гэта серыя лекцыяў аб творчасці як базавай патрэбе дзіцяці, аб мастацтве як дадатковай прыладзе развіцця мыслення, аб крэатыўнасці і прыязнасці, а галоўнае – аб тым, як уваходзіць у кантакт з гэтымі ўсімі дзівоснымі працэсамі.

ПЛАН СЕРЫІ ЛЕКЦЫЙ «ДЗЕЦІ. МАСТАЦТВА.ТВОРЧАСЦЬ»:
16 красавіка
(13:00)
«Размаўляйце з дзецьмі пра мастацтва».
Сафія Садоўская, "Дзіцячыя Творчыя Майстэрні"
Музей Азгура (вул. Азгура, 8), уваход па квіткам музея 30.000 б.р.
23 красавіка (17:00)
"Эстэтыка дзіцячага малюнка"
Лена Гіль - мастак-дызайнер, дзіцячы педагог
Нацыянальны Цэнтр Сучаснага Мастацтва (вул. Някрасава, 3), уваход па квіткам 15.000 б.р.
12 траўня (18:00)
"Як разглядзець талент?"
Наталля Няборская, студыя малявання "Калякі-малякі"
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20), уваход па квіткам у музей 50.000 б.р. дарослы, 25.000 б.р. студэнцкі
18 траўня (19:00)
“Чаму дзеці малююць?”
Юрый Іваноў, дзіцячая студыя "Востраў"

ЛЕКЦЫЯ #4

18 траўня ў 19.00 у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца лекцыя "Чаму дзеці малююць?" ад Юрыя Іванова, заснавальніка арт-студыі “WOSTRAU”, у сценах якой пачалі свій шлях некалькі пакаленняў беларускіх мастакоў і таленавітых людзей. 

Тэмай лекцыі стане прэзентацыя педагагічнага вопыту, набытага ў працы з дзецьмі дашкольнага і ранняга школьнага ўзросту ў народнай арт-студыі "WOSTRAU" (Нацыянальны Цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі).

АСНОЎНЫЯ ПЫТАННІ ЛЕКЦЫІ:
- Аб некаторых асаблівасцях дзіцячай мастацкай творчасці.
- Сацыякультурнае асяроддзе i яе ўплыў на творчую актыўнасць дзіцяці.
- Дзеці - носьбіты авангарднай культуры.
- Педагог - як цень дзіцяці.
- Роля сям'і ў працэсе мастацкага выхавання.
- Дзіцячае маляванне ў школе і дома.

Юрый Іваноў - арт-крытык, заснавальнік арт-студыі «WOSTRAU», аўтар і вядучы праграмы «Двое ў горадзе» (радыё Культура)

Арганізатар - "Дзіцячыя Творчыя Майстэрні" Галерэі Ў

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Фотогалерея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно