-
Стоимость:
150 000 руб.
-
Инфолиния:
Абстрактны жувапіс для дзяцей. Як рабіць манатыпіі?
27 сакавіка ў Галерэі «Ў» разам з
Пра курс «У сярэдзіне карціны»
Кожны занятак мы выбіраем адну працу мастака і разглядаем яе звонку і ўяўляем, што адбываецца ў сярэдзіне. А потым, як заўжды, самі ствараем свае маленькія (або вялікія) шэдэўры.
Вядоўцы курса:
Мастацтвазнаўца Сафія Садоўская. Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, прайшла практыку ў Музеі выяўленчага мастацтваў імя Аляксандра Пушкіна, працавала ў Нацыянальным Мастацкім Музеі Рэспублкі Беларусь, тамсама была вядоўцам дзіцячых экскурсіяў у межах вялікага выставачнага праекту Zabor. Непасрэдная суарганізатарка і вядучая куратарка «Дзіцячых твочых майстэрняў». Прайшла анлайн-курс па інтэрактыўнаму вывучэнню мастацтву дзетак і дарослых (музей «MOMA», Нью-Ёрк, ЗША).
Аўдыёвізуальны мастак і даследчык Bazinato. Грамадскі актывіст. Скончыў Беларускі Дзяржаўны Педагагічны Ўніверсітэт імя Максіма Танка. Вучыўся ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце на факультэце візуальнага дызайну і медыя (Вільня, Літва). Удзельнік шматлікіх выставаў як у Беларусі, так і за яе межамі. Вядоўца аўтарскіх курсаў па стварэнні кнігі, вывучэнні дызайна і архітэктуры з кардону ў межах «Дзіцячых творчых майстэрняў» у галерэі «Ў». Вядоўца творчых майстрэняў у межах праекту Autism Inside Out. Куратар фестывалю творчых практык і крытычных ведаў “Багна”. Трэнер школы экалагічнага актывіста «Ш.Э.А.»
«Дзіцячыя творчыя майстэрні» – праект Галерэі «Ў», створаны для дзетак ад 7 да 12 гадоў, асноўная мэта якога – раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення маленькага чалавека праз вывучэнне розных мастацкіх тэхнік, знаёмства з гісторыяй мастацтваў, а таксама з сапраўднымі мастакамі, куратарамі, мастацтвазнаўцамі, дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі і музыкамі. “Дзіцячыя творчыя майстэрні” існуюць 4 гады. За гэты час было створана 6 паўнавартасных курсаў для дзетак і 8 тэматычных фестываляў.
Узрост: 7 -12 гадоў
150 000 руб.