24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Снежаньскі фэст

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Напрацягу месяца — з 28 лістапада па 26 снежня — таленавітыя магілёўскія майстры з задавальненнем будуць дзяліцца з усімі жадаючымі сваім каштоўным вопытам: як хутка, проста і прыгожа зрабіць эксклюзіўныя навагоднія ўпрыгожванні для сябе і на падарунак. А таксама абавязкова раскажуць пра гісторыю з’яўлення навагодніх цацак і традыцыі святкавання.
Навагоднія цацкі па сваёй сутнасці — гэта сімвал яднання сям’і, бо раней іх стваралі ў вузкім сямейным коле. Яны служылі абярэгамі на ўвесь год, кожная мела сваю непаўторную сямейную гісторыю.

Кожную суботу, паводле праграмы, у этна-комплексе «Лясны фальварак» (прыпынак «Зялёны гай») будуць праходзіць майстар-класы па вырабе навагодніх цацак і сувеніраў з тэкстылю, воўны, пражы, паперы, пап’е — машэ, фанеры, саломкі. Майстры дадуць урокі роспісу керамічных званочкаў, ёлачных шароў у тэхніцы дэкупаж, навучаць вырабляць святочныя свечкі і, вядома ж, дададуць ў гэта дзейства кроплю непаўторнага беларускага каларыту. Адпаведныя матэрыялы можна будзе набыць у майстроў або прынесці з сабой.

У завяршэнні фэсту ўдзельнікаў чакае ўпрыгожванне агульнай ёлкі, дабрачынны базар і вясёлае свята. А навагоднія цацкі, створаныя сваімі рукамі з дапамогай «шчырых майстроў», змогуць стаць рэліквіямі, якія будуць беражліва захоўваецца магілёўскія сем’і і перадавацца з пакалення ў пакаленне.

Мерапрыемствы ладзяцца аб’яднаннем магілёўскіх рамеснікаў «Шчырая Майстэрня» пры падтрымцы Цэнтра Гарадскіх Ініцыятыў.

Інфармацыя для даведак і запіс удзельнікаў на майстар-класы (групы па 7-8 чалавек) па тэл.: +375 29 246 47 88, +375 44 468 63 08.

Праграма:

28 лістапада, 12.00 — «Адвентаўскі вянок. Традыцыйнае прызначэнне і дэкаратыўнае выкарыстанне»
28 лістапада, 15.00 — «Сняжынка» (традыцыйнае вязанне кручком)
5 снежня, 12.00 — «Яблычак на ёлку» (выраб падвескі з меднага дроту)
5 снежня, 15.00 — «Валёнкі-шаптуны» (мокрае качанне з воўны)
12 снежня, 12.00 — «Ёлачныя цацкі з пап’е-машэ»
12 снежня, 15.00 — «Роспіс керамічных званочкаў»
19 снежня, 12.00 — «Упрыгожваем шары ў тэхніцы дэкупаж»
19 снежня, 15.00 — «Паддашкавыя цацкі» (тэкстыльныя ёлачных ўпрыгожвання)
25 снежня, 12.00 — «Анёлы» (Выраб і роспіс ёлачных упрыгожванняў з фанеры)
25 снежня, 15.00 — «Калядныя свечкі» (Выраб святочных свечак)
26 снежня — «Калектыўны выраб галоўнага каляднага абярэга ў беларусаў –саламянага “павука”»
26 снежня — «Печыва — ўпрыгожванне і пачастунак»

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно