24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Варкшопы польскіх мастакоў «Сіла абстракцыі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

3 і 4 верасня ў Музее сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск, пр. Незалежнасці, 47) у рамках праекта «Сіла абстракцыі адбудзецца серыя аўтарскіх варкшопаў з падлеткамі, якія цікавяцца абстрактным жывапісам.

«Інтэгральнай часткай праекту стануцца заняткі мастакоў са школьнай моладзю. Семінар Барташа Какасіньскага мае на мэце зразуменне і інтуіцыйнае выяўленне «уласнага» характару прасторы навучэнцаў. Гэта спроба адказу на пытанне: ці прастора мае прыватны ці больш грамадскі характар і як яна ўплывае на штодзённае жыццё людзей? Гжэгаж Казэра, выкарыстоўваючы матэрыялы з найбліжэйшага атачэння, натхняе ўдзельнікаў майстэрні на стварэнне новых пластычных кампазіцый. З дапамогай газет, улётак, упаковак, пазбаўленых сваёй першапачатковай утылітарнай сутнасці, ён правакуе да пошукаў у фрагментах рэчаіснасці абстракцыйнага патэнцыялу. Павел Матышэўскі знаёміць моладзь з асноўным сродкам працы мастака – фарбай і рознымі тэхнікамі яе выкарыстання, пры чым свядома імкнецца адвесці ўвагу ад самога колеру.

Практыкаванні па развіцці фантазіі і спантаннасці рэакцый, не прывязаныя да канкрэтнага месца рэчаіснасці, павінны падштурхнуць навучэнцаў да стварэння аўтарскіх жывапісных прац. Ірміна Стась пры дапамозе мастацкіх сродкаў тэсціруе ўяўленні ўдзельнікаў семінару пра ўнутраны выгляду арганізма (чалавека альбо жывёлы) з улікам характэрных асаблівасцяў канкрэтных аб’ектаў, канцэнтруючы ўвагу на настроях і ўражаннях, а не на праблемах анатоміі. У сваю чаргу Іза Рагуцка на падставе асобных фрагментаў планаў Мінска і канкрэтных месцаў горада стварае з удзельнікамі майстэрні ўзоры-адбіткі, якія ўзыходзяць да традыцый народных выцінанак».

Міхал Яхула, куратар выставы

У праграме:

3 верасня

11:00 Варкшоп Барташа Какасіньскага «Цела свету»
14:00 Варкшоп Гжэгажа Казэры па калажы
17:00 Варкшоп Паўла Матышэўскага па тэхніках абстрактнага жывапісу

4 верасня

11:00 Варкшоп Ірміны Стась «Уяўляючы ўнутраны выгляд цела»
14:00 Варкшоп Ізы Рагуцка «Вернікулярные планы (планы мясцовасці)»

Для каго: для мастакоў-пачаткоўцаў 12-17 гадоў, якія цікавяцца тэхнікамі сучаснага мастацтва.

Для ўдзелу ў варкшопах трэба зарэгістравацца online: https://goo.gl/eyxDkl

Падзея ў фейсбук.
Падзея ў Вконтакте.

Апісанне варкшопаў

Барташ Кокосіньскі. Варкшоп «Цела свету»

Спроба адлюстраваць «асабістую прастору» удзельнікаў сродкамі абстрактнай, прасторавай кампазіцыі, структураванай фарбаванымі, абрэзанымі кардонкамі ды іншымі рэчамі. Спроба інтуітыўным шляхам зразумець ды выразіць агульную прыроду прасторы. (Дадатковыя пытанні: што такое прастора? Дзе я тут? Як яна фарміруе мяне? Як яна ўплывае на мяне? Якія ёсць характарыстыкі прасторы? Як яна трансфарімуе сябе? Яна прыватная ці публічная? Персанальная прастора: як яна ўплывае на маё жыццё, паўсядзённасць? Якая яе частка больш за ўсё задавальняе мяне? Яна халодная, цёплая, сухая, вострая, адкрытая, закрытая, ды г.д.?)

Гжэгаж Казэра. Варкшоп па калажы.
Выкарыстоўваючы матэрыялы з паўсядзённага акружэння, мастак будзе заахвочваць удзельнікаў на абстрактнае стварэнне. Сродкамі простых ці нават банальных рэчаў, такіх як газеты, улёткі, квіткі на грамадскі транспарт, таксама як і розныя віды ўпакоўкі, аўтар сфакусуе ўвагу ўдзельнікаў на абстрактны патэнцыял рэальнасці, схаваны ў яе фрагментах. Дзякуючы працэсу раскладання, змены прапорцый, разбівання на фрагменты, будзе створана новая форма, пазбаўленая чыстай утылітарнасці і вызначанай функцыі.

Павел Матышэўскі. Варкшоп па тэхніках абстрактнага жывапісу
Cтварэнне чорных ды белых кампазіцый праз выкарыстанне разнастайных сродкаў і тэхнік, уключаючы распырскванне, наліванне, штампоўку. Уся справа ў адаптацыі да фарбы і тэхнік, а не канцэтрацыі толькі на колеры. Гэта добрае практыкаванне для працэса ўялення спантанных метадаў працы, якія не ўлічваюць адчуванне рэальнасці. Мастак надае цікавую ўстаноўку на ўяўленне, некаторыя будуць здзіўлены тым, што вынік (малюнак) не звязан з рэальнасцю. Часта здараецца, што людзі, якія маюць праблемы з рэпрадукцыяй рэальнасці (у жывапісу, малюнках і г.д.), ствараюць цікавыя абстрактныя кампазіцыі. Добрым стартам для падлеткаў будзе практыкаванне на кардонцы для таго, каб азнаёміцца з рознымі тэхнікамі, пазней паспрабаваць іх на палатне ці загрунтаваным кардоне.
Наступны крок – гэта стварэнне ўдзельнікамі асабістых кампазіцый з малых “пікселяў/квадратаў” у адным фармаце – напрыклад 35x35 см. Напрыканцы, мы паяднаем усе работы ў адну вялікую карціну.

Ірміна Стась. Варкшоп «Уяўляючы ўнутраны выгляд цела»
Мастачка сцісла раскажа пра сваю работу, крыніцы натхнення і асабісты крэатыўны метад. Ірміна патлумачыць чаму яе работы абстрактныя і падрабязней раскажа чаму гэта менавіта ідэя, але не веданне пра структуру арганізмаў. Потым яна дасць заданне ўдзельнікам: стварэнне вобраза ўнутранага выгляд абранага арганізма, асобнай жывёлы, чалавека (хворага ці здаровага ды г.д.) праз выкарыстанне мастацкіх інструментаў. Элементы, з якіх ствараецца нашае цела, павінны утрымліваць у сабе дакладную характарыстыку асобаў, якіх мы хочам прадставіць. Важна тое, што сэнс не ў біялагічнай структуры, але ў настроі і ўражанні.

Іза Рагуцка. Варкшоп «Вернікулярные планы (планы мясцовасці)
Разам з удзельнікамі варкшопа, мы будзем шукаць месцы ў Мінску, якія нас цікавяць, створым мапу будынкаў. Выкарыстоўваючы існуючую іканаграфію мы змадыфікуем абраныя выгляды/планы, і на іх аснове створым узоры-адбіткі ў традыцыях народных выцінанак. Трансфармацыі могуць грунтавацца на рэгіянальных патэрнах, сымвалах ці фрагментах літаратуры.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    10 000 руб. один мастер-класс

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно