24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя «Насімая электроніка – next big thing, якая зменіць нашае жыццё?»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Праект “Новыя ідэі для Беларусі” запрашае на лекцыю Яўгена Чорнага – прадуктовага дызайнера беларускага офіса Fitbit. 

Fitbit пачаў вырабляць насімую электроніку, калі Apple Watch не існавала нават на паперы. Гэтая кампанія са штаб-кватэрай у ЗША і адзіным замежным цэнтрам распрацоўкі – у Мінску, буйны вытворца насімых трэкераў для спорту і фітнесу. Першы Fitbit пабачыў свет у 2009-ым, а ўжо ў 2014-ым годзе кампанія атрымала $ 754 млн выручкі (гэта, напрыклад, на $ 24 млн больш за EPAM Systems) і дасягнула рынкавай капіталізацыі ў $ 9 млрд (што амаль у 3 разы больш за EPAM). Сёння кожны трэці насімы дэвайс у свеце – гэта Fitbit. З ім нават бачылі Барака Абаму.

Мы паразмаўляем з беларускім дызайнерам Fitbit пра тое, як насімая электроніка хоча стаць сучасным айфонам, навошта нам яшчэ адзін дэвайс, і як у будучыні кампаніі кшталту Fitbit зменяць нашае жыццё (спадзяемся – да лепшага).

Прыходзьце!

РЭГІСТРАЦЫЯ НА МЕРАПРЫЕМСТВА
Група ў “Фэйсбуку” – https://www.facebook.com/events/739631769499312/ 
Група ва “УКантакце” – https://vk.com/event99165360

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно