Курс мэнэджэраў гісторыка-культурнай спадчыны Interhistory запрашае ўсіх зацікаўленых да ўдзелу ў курсе, які дазволіць паглыбіць веды пра спадчыну Віцебска і рэгіёна, а таксама рэалізаваць уласныя праекты.
Пра актуальныя тэндэнцыі ў развіцці і выкарыстанні гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны можна будзе даведацца ад беларускіх гісторыкаў, культуролагаў, мастацтвазнаўцаў, археолагаў, экскурсаводаў.
Выкладчыкi курса:
Леанід Калядзінскі (гісторык, археолаг);
Антон Астаповіч (старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры);
Мікалай Плавінскі (гісторык, археолаг);
Мікалай Півавар (гісторык, экскурсавод);
Міхаіл Цыбульскі ( мастацтвазнаўца);
Аляксандр Лісаў (мастацтвазнаўца) і шмат іншых.
Удзел у курсе Interhistory не патрабуе адмысловай папярэдняй адукацыі і падрыхтоўкі.
Працягласць курса — снежань 2014 – май 2015. Заняткі будуць праходзіць у Віцебску па выходных. Пасля лекцый і семінараў запланавана рэалізацыя ўласных праектаў.
Для ўдзелу трэба даслаць на пошту: interhistory2015@gmail.com наступныя дадзеныя пра сябе:
Імя, прозвішча.
Дата нараджэння.
Месца працы / вучобы, род дзейнасці.
Спасылка на профіль «В контакте», Facebook.
Нумар мабільнага тэлефона.
Асабісты e-mail, які рэгулярна правяраецца.
Досвед у сферы гісторыка-культурнай спадчыны (пры наяўнасці).
Чатыры-сем сказаў пра тое, навошта патрэбны ўдзел у курсах.
Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел у курсе прадугледжвае наведванне ўсіх заняткаў!
Апошняя дата прыёму заявак — 14 снежня, 23:59 па беларускім часе. Вынікі адбору — 15 снежня.
Па ўсіх дадатковых пытаннях можна звяртацца на mail: interhistory2015@gmail.com.
Падрабязнасці — на сайце publicrepublic.info