24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя Марцiна Пара

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

9 кастрычнiка а 17-й гадзiне ў межах «Месяца фатаграфii ў Мiнску» у Гёте Iнстытуце адбудецца сустрэча з легендарным Марцiнам Парам, якi прачытае лекцыю пра сваю фатаграфічную практыку.

Марцін Пар — знакаміты брытанскі фатограф-дакументаліст, куратар і калекцыянер фотакніг. З 1994 года Пар стаў членам фатаграфічнага агенцтва Magnum. Ён вядомы сваімі сатырычнымі і антрапалагічнымі праектамі, што дакументуюць багацце, раскошу і паўсядзённае жыццё Захаду. Марцін Пар выдаў больш за 40 аўтарскіх кніг. Найбольш вядомыя праекты ўключаюць такія серыі, як «Цана жыцця» (The Cost of Living), «Маленькі свет» (Small World), «Звыклы сэнс» (Common Sence). Таксама Пар знаны дзякуючы выданню трылогіі «Фотакніга: гісторыя» (The Photobook: A History), якая ўтрымлівае больш за 1000 прыкладаў розных фотакніг з XIX стагоддзя да сённяшняга дня. На лекцыі Марцін Пар раскажа пра трансфармацыю сваёй практыкі і ключавыя тэмы, з якімі ён працуе.

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно