24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Прэзентацыя «ЛГБТК у сучасным інфаполі Беларусі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», мультымедыя-часопіс 34mag.net, медыя-праект pARTisan, супольна з праектам MAKEOUT
У межах арт-праекта «XXY» 

Прэзентацыя «ЛГБТК у сучасным інфаполі Беларусі»

Калі задацца пытаннем, як і навошта сучасныя беларускія СМІ звяртаюцца да тэмы гендарнай ідэнтычнасці, можна пабачыць, як ЛГБТК ператвараецца ў пазбаўлены жыцця сімулякр, зручны для прапагандысцкіх мэтаў. У той жа час у сучаснай медыяпрасторы відавочны недахоп ЛГБТК-наратыву — на сёняшні момант у Беларусі існуе толькі два журналісцкія праекты, якія канцэнтруюць сваю ўвагу на гісторыі і жыцці ЛГБТК-беларусаў, — MAKEOUT і спецпраект 34MAG.NET “Норма”. 

У пачатку верасня ўвага шырокага кола чытачоў была прыкаваная да публічнай дыскусіі Сяргея Дубаўца і Змітра Дашкевіча, фармальна ініцыяванай сімвалічным камін-аўтам. Неўзабаве тэма сэксуальнай ідэнтычнасці ператварылася ў рытарычнае пытанне, маркер, за якім паўстаюць палітычныя, этычныя і гістарычныя сэнсы. Якім чынам беларускія СМІ ўздымаюць і падаюць тэму сэксуальнай ідэнтычнасці? Ці існуе “ўніверсальны” падыход да асвятлення гэтай тэматыцы? Чаму MAKEOUT бачыць сэнс менавіта ў захаванні ЛГБТК-наратыву і культурнай рэтраспекцыі? 

Запрашаем разгледзець канкрэтныя прыклады і прааналізаваць сітуацыю разам з намі. Куратаркі мерапрыемства — Мілана Лявіцкая (рэдактарка часопіса MAKEOUT) і Міла Навакоўская (рэдактарка навінаў MAKEOUT, журналістка).

Удзельнікі — Інга Ліндарэнка (рэдактарка 34MAG.NET), Лідзія Міхеева (сацыёлаг), Уладзiслаў Iваноў (этнолаг, палiтолаг). 

Арганізатар — MAKEOUT 

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно