24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Культура паляпшае жыццё

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Кампанія “Будзьма” абвяшчае сакавік месяцам высвятлення стасункаў… з культурай “

Культура паляпшае жыццё” – для кампаніі “Будзьма!” гэтая аксіёма відавочная. Але як менавіта культура можа дапамагчы кожнаму беларусу і грамадству ў цэлым? Ці здольная культура дапамагчы знайсці сябе, самарэалізавацца, пабудаваць зручную прастору і добрыя працоўныя і сямейныя адносіны? І чым менавіта ёсць “культура” ў нашым грамадстве? 

Абмеркаваць гэтыя пытанні і прарасціць “зерне” новага бачання культуры заклікае кампанія “Будзьма беларусамі!” на сакавіцкіх афлайнавых ток-шоу.

Кожны аўторак цягам сакавіка ў крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” а 19.00 мы збіраем экспертаў, даследчыкаў, знакамітых асобаў і ўсіх тых, хто мае што сказаць пра беларускую культуру. 

Запрашаем усіх неабыякавых і цікаўных да ўдзелу ў дыскусіях. 

У праграме:  

18.03. Культура быць актуальным. НАВОШТА НАМ МУЗЕЙ?

26.03. Культура дабрачыннасці. ЯК ТРЭБА ДАПАМАГАЦЬ ІНШЫМ?

1.04. Культура партнёрства. БІЗНЕС І МАСТАЦТВА: СПАЖЫВЕЦТВА ЦІ ПАРТНЁРСТВА?

8.04. Культура ствараць прастору. РЭКАНСТРУЮЕМ МІНСК

15.04. Культура каштоўнасцяў. РАСШЫФРОЎВАЕМ НАЦЫЯНАЛЬНЫ КОД БЕЛАРУСАЎ 

У праграме магчымыя змены. Сачыце за навінамі на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!”. 

Уваход вольны

Будзьма актыўнымі!

Палепшым жыццё разам! 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно