24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Майстар-клас па трафарэту да выставачнага праекта «СТРЫТ-АРТ»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

1 сакавіка 2014 года а 16 гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца майстар-клас па трафарэту да выставачнага праекта «СТРЫТ-АРТ» (Польшча) пры ўдзеле аўтара выстаўкі Віктара Кшыштапорскага і беларускіх вулічных мастакоў. Выстаўка арганізавана пры падтрымцы Інстытута Польскага ў Мінску.

На працягу творчай сустрэчы з Віктарам Кшыштапорскім Вы даведаецеся пра гісторыю вулічнага мастацтва, пагаворым пра культуралагічны аналіз еўрапейскага стрыт-арту ў кантэксце дадзенай выстаўкі. Падчас майстар-класа будзем размаўляць пра трафарэт, як адзін з накірункаў у вулічным мастацтве, і спрабаваць знайсці у сабе на практыцы якасці стрыт-мастака.

Экспазіцыя выставачнага праекту «СТРЫТ-АРТ» (Польшча) складаецца з фотафіксацый стрыт-арту, які існуе ў такіх геаграфічна аддаленых адзін ад аднаго культурных цэнтрах, як Варшава (Польшча) і Тбілісі (Грузія). “Шаблон – гэта інтэгральная галіна стрыт-арту. Адносна лёгкі ў выкананні, ён можа быць формай мастацкага выказвання кожнага чалавека, які мае што сказаць. І гэта не мусіць быць нівеліроўка ці наватарская праўда. Гэта ўмоўны знак, запіс, які не мае аўтара. Безымянныя творцы з’яўляюцца сапраўднымі аўтарамі гэтай выставы. Мы хацелі паказаць, што шаблон на муры з’яўляецца творам абсалютна свабодным – без нацыянальнасці і межаў”. Віктар Кшыштапорскі

Кошт на мерапрыемства – 18.000 руб.

Увага! Колькасць білетаў абмежавана! Звяртацца ў касу Музея! 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play! 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно